Магчымасцi для «чаргавiкоў» пашырылiся
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Пасля прыняцця ў кастрычнiку гэтага года рашэння Мiнскага гарвыканкама аб пашырэннi магчымасцяў для льготнага крэдытавання на будаўнiцтва i рэканструкцыю жылля ў сталiцы, колькасць грамадзян, якiя звярнулiся па льготныя крэдыты, павялiчылася. Банкi таксама падрыхтавалiся да таго, каб «пазычыць» насельнiцтву больш грошай. Да канца года агульны аб’ём выкарыстаных крэдытаў складзе больш чым 200 мiльярдаў рублёў. Для параўнання — летась крэдытаў было выдадзена амаль у 1,8 раза менш.
Першыя станоўчыя вынiкi рашэння аб дадатковым крэдытаваннi ўжо ёсць. Начальнiк упраўлення жыллёвай палiтыкi камiтэта будаўнiцтва i жыллёвай палiтыкi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Мiкалай Ком расказаў, што ў лiк «шчаслiўцаў» (тых чаргавiкоў, хто мае права на льготнае крэдытаванне) трапiлi людзi, якiм патрэбна палепшыць жыллёвыя ўмовы i якiя стаялi на адпаведным улiку i былi ўключаны ў графiк будаўнiцтва i фiнансавання на 2006 год. Крэдыт змогуць атрымаць i грамадзяне «льготнай катэгорыi», якiя ў гэтым годзе збiраюцца набываць жыллё або ажыццяўляць яго рэканструкцыю. Дарэчы, рашэнне датычыцца ўсiх, хто стаiць на чарзе ў любой арганiзацыi — i ў адмiнiстрацыях раёнаў, i па месцы працы, у тым лiку ў жыллёва-будаўнiчых кааператывах. Умова пры атрыманнi льготнага крэдыту — сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’i не павiнен перавышаць два мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты. — Колькасць усiх сталiчных сем’яў, якiя жадаюць мець жыллё, узрасла, а гэта ўжо тэндэнцыя. У 2004 годзе iх было 139 тысяч, сёлета ўжо каля 180 тысяч, з улiкам тых, хто ўжо атрымаў кватэру сёлета, — кажа Мiкалай Ком. — Тлумачыцца гэта i прыняццем новага жыллёвага заканадаўства — катэгорыя грамадзян, якiя падпадаюць пад льготнае жыллё, пашырылася. Чарга пачала «драбнiцца» — дзецi дасягаюць паўналецця i самастойна становяцца на ўлiк. Грамадзян, якiя жадаюць пры дапамозе дзяржавы вырашыць жыллёвае пытанне, можна падзялiць на дзве часткi. Першая група — сацыяльна неабароненыя: iнвалiды i ветэраны вайны, сiроты, людзi, якiя маюць складаныя формы хранiчных захворванняў, зараз да спiсу далучылi i шматдзетных матуль, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей, iншых асоб, чый даход не перавышае бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Гэтыя людзi могуць разлiчваць на сацыяльнае жыллё. Але ёсць i мiнусы такога падарунка ад дзяржавы — жыллёвае памяшканне нельга пакiнуць у спадчыну, прыватызаваць, аддаць у карыстанне, напрыклад, уласным дзецям. Таму некаторыя грамадзяне з гэтай групы адмаўляюцца ад «сацыяльнай кватэры» i намагаюцца пабудаваць уласную. Другая, i самая вялiкая частка грамадзян — гэта амаль 600 тысяч сем’яў па ўсёй краiне. Як паведамiў Мiкалай Ком, у раённых адмiнiстрацыях Мiнска пачалося будаўнiцтва жылля для тых, хто стаў на ўлiк да 1987 года. «Адзначу, што льготныя крэдыты выдзяляюцца зараз грамадзянам, якiя стаяць на ўлiку па агульнаму спiсу i сталi членамi ЖБК да пачатку 1993 года. Аднаразовыя субсiдыi выдаткоўваюцца для тых, хто прыняты на ўлiк да 1 студзеня 1987 года. Тут мы паднялi планку на тры гады наперад», — паведамiў суразмоўца. Дарэчы, будаўнiцтва жылля для тых, хто стаiць на чарзе ў працоўным калектыве, iдзе больш хуткiмi тэмпамi. У арганiзацыях на ўлiку зараз стаiць 18 тысяч, у адмiнiстрацыях раёнаў — 40 тысяч сем’яў, якiя маюць права атрымаць iльготны крэдыт да канца гэтага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля прыняцця ў кастрычнiку гэтага года рашэння Мiнскага гарвыканкама аб пашырэннi магчымасцяў для льготнага крэдытавання на будаўнiцтва i рэканструк
|
|