21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Плот на ўчастку паставяць за кошт мясцовай гаспадаркi

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Шматдзетная сям’я Iрыны Мiкалаеўны Макарэвiч з вёскi Грушаўка Валожынскага раёна атрымала ў якасцi службовага жылля так званы прэзiдэнцкi домiк, пабудаваны ў суседняй вёсцы Подбярэзь. Бясспрэчна, i гаспадыня, i яе муж, i трое iх дзетак вельмi рады гэтай падзеi, але ж...

«Участак, дзе стаiць дом, будаўнiкi пакiнулi ўвесь у калдобiнах, з кучамi пяску. Давялося яго выраўноўваць, балазе, старшыня гаспадаркi выдзелiла трактар. Але праблемы ўсё роўна засталiся. Так, на ўчастку ёсць каналiзацыйныя калодзежы, але знаходзяцца яны ў ямiнах-панiжэннях. Калi iх засыпаць (а рабiць гэтага ўвогуле нельга, да iх павiнен быць свабодны доступ), вышыня зямлi над люкамi будзе, напэўна, з паўметра. Што рабiць? Другая праблема — адсутнасць плоту. А як без яго?».

Сiтуацыю, на наш погляд, ускладняе тое, што, акрамя наяўнасцi ў сям’i траiх дзяцей, сама Iрына Мiкалаеўна працуе сацыяльным работнiкам (адпаведна, можна меркаваць, што заробак у яе не вельмi вялiкi), а муж — iнвалiд II групы (працаваць яму ўвогуле нельга). Усе гэтыя факты i аргументы мы выклалi намеснiку старшынi па будаўнiцтву i жыллёва-камунальнай гаспадарцы Валожынскага райвыканкама Iосiфу ЛЯШКЕВIЧУ, дадаўшы просьбу паспрыяць нейкiм чынам заяўнiцы ў вырашэннi праблем яе сям’i. У сваю чаргу Iосiф Iванавiч звязаўся са старшынёй мясцовай гаспадаркi «Падбярэззе» Тамарай ДАСЮКЕВIЧ, пасля чаго паведамiў нам наступнае:

— Пры будаўнiцтве жылля, пра якое iдзе гаворка, крэдыт за кошт дзяржавы можа выдзяляцца на 95 працэнтаў ад сумы каштарысу. Астатнiя 5 працэнтаў iдуць за кошт гаспадаркi. Таму памянёны плот будзе выраблены за кошт «Падбярэззя». Дарэчы, яно ўжо аказала дапамогу сям’i ў правядзеннi ўнутраных аддзелачных работ.

Што датычыцца каналiзацыйных калодзежаў, дык устаноўлены яны былi ў адпаведнасцi з нормамi. Аднак потым на ўчастку была праведзена падсыпка грунту, з-за чаго памянёныя калодзежы аказалiся нiжэй, чым iм належала быць. «У хуткiм часе ў вёсцы зноў будуць працаваць будаўнiкi. Яны паднiмуць-наросцяць калодзежы да патрэбнай вышынi, — запэўнiў нас Iосiф Ляшкевiч. — Работы будуць праведзены за кошт мясцовай гаспадаркi».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматдзетная сям’я Iрыны Мiкалаеўны Макарэвiч з вёскi Грушаўка Валожынскага раёна атрымала ў якасцi службовага жылля так званы прэзiдэнцкi домiк, пабуд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика