У аўтафургоне падчас руху пачалася хiмiчная рэакцыя
Сяргей РАСОЛЬКА
Надзвычайнае здарэнне адбылося на аўтадарозе Мiнск—Гомель у Пухавiцкiм раёне: у кузаве аўтамабiля, што перавозiў каўстычную соду i серную кiслату, здарылася ўцечка 100 лiтраў кiслаты, якая ўступiла ў рэакцыю з содай.
Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, аўтафургон вёз з Мiнска 5 тон каўстычнай соды ў мяхах i 3,5 тоны сернай кiслаты ў пластмасавых канiстрах для пiваварнай кампанii ў Бабруйску. Падчас руху з адной канiстры кiслата пачала выцякаць. Кiслата i сода далi моцную пену, пачаў выдзяляцца вуглякiслы газ, вада. Пры сутыкненнi вады i кiслаты тэмпература павялiчылася. Да таго ж канiстры з кiслатой стаялi на драўляным паддоне, а дрэва пры пападаннi на яго кiслаты пачало асмальвацца. У вынiку вадзiцелю давялося выклiкаць выратавальнiкаў-пажарных. З дарогi аўтамабiль быў адбуксiраваны ў блiжэйшы лясны масiў — на бяспечную адлегласць ад населенага пункта для разгрузкi. Для таго, каб адчынiць фургон i выгрузiць канiстры з кiслатой, выратавальнiкам-пажарным давялося апранаць касцюмы для працы ў агрэсiўным асяроддзi — дрэгеры. Хiмiчная рэакцыя ў кузаве аўтамабiля аказалася на руку перавозчыкам — пры ўзаемадзеяннi сернай кiслаты з каўстычнай содай адбываецца яе нейтралiзацыя. Тым не менш на месца здарэння выязджалi спецыялiсты аховы навакольнага асяроддзя. На шчасце, сярод людзей пацярпелых не было.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайнае здарэнне адбылося на аўтадарозе Мiнск—Гомель у Пухавiцкiм раёне: у кузаве аўтамабiля, што перавозiў каўстычную соду i серную кiслату, зда
|
|