21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Адмарозкi» атрымалi па заслугах

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Суд ды справа

У следчым iзалятары № 1 Мiнска завяршыўся працэс над цэлай злачыннай арганiзацыяй, вядомай пад назвай «марозаўская».

Паводле звестак Вярхоўнага Суда, гэтая банда на працягу 14 гадоў трымала ў страху Гомель i Гомельскую вобласць. На рахунку «адмарозкаў» больш за 100 злачынстваў, у тым лiку забойства 14 чалавек, замах на забойства 5 чалавек, захоп заложнiкаў, а таксама шэраг iншых цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў. Праваахоўным органам удалося прыцягнуць да крымiнальнай адказнасцi 45 удзельнiкаў гэтай злачыннай арганiзацыi, у тым лiку 5 былых супрацоўнiкаў мiлiцыi. Прычым двое вартавых правапарадку мелi самае непасрэднае дачыненне да дзейнасцi злачыннай групоўкi.

Судовая калегiя па крымiнальных справах Вярхоўнага Суда Беларусi дала прынцыповую адзнаку дзейнасцi «адмарозкаў». Трое лiдараў злачыннай арганiзацыi: Сяргей Марозаў, Валерый Гарбаты i Iгар Данчанка асуджаны да смяротнага пакарання. Астатнiя, удзельнiкi банды, у залежнасцi ад цяжкасцi здзейсненых злачынстваў, атрымалi розныя тэрмiны пазбаўлення волi: ад 6 да 20 гадоў.

Дарэчы, на лаве падсудных апынулiся не ўсе ўдзельнiкi «марозаўскай» групоўкi. Некаторым бандытам удалося ўцячы. Зараз вядзецца iх вышук.

Так што кропку ў гэтай справе ставiць яшчэ рана.

Да таго ж, неўзабаве адбудзецца спецыяльная калегiя рэспублiканскай Пракуратуры, якая павiнна даць прынцыповую адзнаку рабоце праваахоўных органаў Гомельшчыны, не здолеўшых своечасова спынiць «адмарозкаў».



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У следчым iзалятары № 1 Мiнска завяршыўся працэс над цэлай злачыннай арганiзацыяй, вядомай пад назвай «марозаўская»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика