«Адметнасць», дубль два
Ларыса ЦIМОШЫК
Вяртаючыся да надрукаванага «Аршанскае барака» — не архiтэктурны стыль, а стан жылога дома ў беларускiм горадзе, пра якi «Звязда» змясцiла артыкул у нумары за 3 кастрычнiка гэтага года. З гэтым артыкулам азнаёмiлiся ў Аршанскiм гарвыканкаме i далi адказ наконт далейшага лёсу дома па вулiцы Астроўскага, 11:«У вераснi 2002 года было зроблена газазабеспячэнне жылога дома, падключэнне газавых плiт да прыроднага газу дзеля ежагатавання. Па жаданню жыхароў кватэр №№ 2,3,6,7,8 кватэры былi абсталяваныя сiстэмай пакватэрнага вадзянога ацяплення ад ацяпляльных катлоў, працуючых на газавым палiве, якiя згодна з арт. 51 Жыллёвага кодэкса РБ былi набытыя за кошт сродкаў жыхароў. У 2003 годзе зроблены рамонт даху i фасадаў будынка жылога дома, а ў 2004 годзе абсталяваныя кухнi сеткамi водазабеспячэння i каналiзацыi. Усяго на рамонт дома затрачана 48,7 мiльёна рублёў. Распрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя на мадэрнiзацыю жылога дома № 11 па вул. Астроўскага з усталяваннем сiстэмы ацяплення i вентыляцыi. Пры фармiраваннi Тытульнага спiсу на капiтальны рамонт жыллёвага фонду на 2007 год будзе разгледжана пытанне аб уключэннi дадзенага аб’екта у план працы з долевым удзелам наймальнiкаў астатнiх кватэр. Разам з тым паведамляем, што двое з трох наймальнiкаў, у тым лiку i Кароткiна С.М., мае запазычанасць па аплаце за карыстанне жылымi памяшканнямi i адлiчэннямi на капiтальны рамонт па стану на 01.10.2006 года — за 5 месяцаў. Несвоечасовая i нiзкая плата за тэхабслугоўванне i капiтальны рамонт не дазваляе ўтрымлiваць жылы фонд у лепшым тэхнiчным стане». Шчыра кажучы, адказ здзiвiў. Таму што артыкул якраз i распавядаў пра тое, што робiцца па ўладкаванню дома шмат, але значна палепшыць быт жыхароў гэтыя меры не здолелi. Затое цяпер з’явiлiся пытаннi i да жыхароў, у якiх таксама ёсць пэўныя абавязкi — па аплаце за кватэры. Мы звязалiся са спадарыняй Кароткiнай, якая пацвердзiла: — Так, наша сям’я сапраўды мела запазычанасць па аплаце за кватэру — у памеры каля 70 з паловай тысяч рублёў. У нас на руках быў гадавалы ўнук, якi хварэў то на пнеўманiю, то на бранхiт (цi не з-за таго, што сырасць у хаце?), потым дачка нарадзiла яшчэ ўнучку. Выдаткi ў сям’i былi вялiкiя — на лекi, ды яшчэ ў хаце сёе-тое трэба было падфарбаваць, падрамантаваць. На жаль, пакуль мы можам спадзявацца толькi на сябе... Калi зразумелi, што ў заробкi не ўлазiм, муж аформiў пазыку i мы пагасiлi ўсе даўгi 6 кастрычнiка (адказ з гарвыканкама ў рэдакцыю датаваны ўжо 15 лiстапада. — Заўвага аўт.). У нашым старым доме жывуць зусiм небагатыя людзi, менавiта таму i крыўдна, што мы вымушаныя на касметычны рамонт ледзь не штогод трацiць грошы — i, паверце, на гэта iдзе значна большая сума, чым тая, якую мы запазычылiся. Тым не менш мы свае даўгi аплачваем. Але нашых выдаткаў нiхто не лiчыць. Каму, скажыце, я магу выставiць за гэта рахунак? Як i куды яшчэ звяртацца, каб нас пачулi, што капрамонт неабходны?.. У Тытульны спiс на капрамонт дом нумар 11 па вулiцы Астроўскага ў Оршы ўключаюць ужо некалькi гадоў запар, гэтым усё i абмяжоўваецца. Таму ў мяне засталося адно пытанне: цi можна адказ са словамi чыноўнiкаў: «будзе разгледжана пытанне» — лiчыць адказам у поўнай меры?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Аршанскае барака» — не архiтэктурны стыль, а стан жылога дома ў беларускiм горадзе, пра якi «Звязда» змясцiла артыкул у нумары за 3 кастрычнiка гэтаг |
|