21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiянераў крыўдзiць НЕ РЭКАМЕНДУЕЦЦА...

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА

ЁСЦЬ ПЫТАННЕ

Спачатку было пiсьмо ў рэдакцыю нашай газеты ад жыхароў Путчынскага сельсавета Дзяржынскага раёна. Каб стала зразумела, што прымусiла людзей узяцца, так бы мовiць, за пяро, прывяду ўрывак з яго:

«У 1963 г. у вёсцы Татаршчына (што на тэрыторыi сельсавета) пабудавалi новую двухпавярховую школу, якая функцыянавала да 2003 года. Але ў сувязi з тым, што ў вёсках застаецца мала моладзi i ў асноўным маладыя пражываюць у цэнтры саўгаса, утрымлiваць школу атрымалася немэтазгодна. Хочацца нам гэтага цi не, школу закрылi. I хоць мы ўсё разумеем, але балюча глядзець на гэты будынак, якi ўсё яшчэ знаходзiцца ў добрым стане, але ж нiкому не патрэбны.

Вось мы i звяртаемся з просьбай аб пераабсталяваннi яго пад бальнiцу. Будынак былой школы знаходзiцца ў прыгожым маляўнiчым месцы, вакол шмат населеных пунктаў, дзе ў асноўным пражываюць пажылыя людзi, пенсiянеры. Тут можна было б размяшчаць адзiнокiх старых, ды i нам было б зручна звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Вельмi просiм нам дапамагчы.»

Да вёскi Татаршчына нас з фотакарэспандэнтам падвозiць старшыня Путчынскага сельскага Савета Барыс Барысавiч Варапаеў. Па дарозе, як водзiцца, размаўляем.

Путчына не абмiнулi «павевы» часу. Два былыя саўгасы рэфармавалi: адзiн стаў унiтарным прадпрыемствам «Путчына», другi (з сiмвалiчнай назвай «Камсамолец») увогуле расфармiравалi, папоўнiўшы землямi iншыя гаспадаркi. З вялiкай колькасцi фермаў засталася толькi адна. Пачатковыя школы, якiя калiсьцi былi ў кожнай вёсцы, лiквiдавалi за непатрэбнасцю. Цяпер засталася толькi пачатковая школа-сад у Путчыне. Моладзь у пошуках працы ад’язджае ў горад або, у лепшым выпадку, перамяшчаецца ў цэнтр сельсавета, якi ў хуткiм часе павiнен ператварыцца ў аграгарадок.

Галаўны боль Варапаева (гэта акрамя асвятлення вулiц, падсыпкi дарог, рамонту мастоў, добраўпарадкавання могiлак i г.д. i да т.п.) — дапамога людзям у апрацоўцы прысядзiбных участкаў, утрыманнi падсобных гаспадарак. Яшчэ гадоў пяць таму Барыс Барысавiч не думаў, што з гэтым могуць узнiкнуць праблемы. Саўгас «Путчына» (цяперашняе УП) спраўна дапамагаў людзям апрацоўваць «соткi», забяспечваючы ўсiх жадаючых i бульбай, i кормам для жывёлы. Сёлета сiтуацыя змянiлася. Новае кiраўнiцтва УП «Путчына» пачало праводзiць iншую палiтыку. Калi раней людзi плацiлi гаспадарцы толькi за аказанне паслуг па апрацоўцы глебы (за ўсё пра ўсё выходзiла ад 20 да 50 тысяч рублёў), то сёлета iм прапанавалi... купляць ва ўнiтарным прадпрыемстве бульбу па цане 330 рублёў за кiлаграм. У вынiку тона бульбы для вяскоўца атрымалася «залатая» — 330 000 рублёў. А на колькi той тоны хопiць? Каб пракармiць скацiну, i дзвюх, i трох тон бывае мала... У вынiку людзi (у асноўным пажылыя), якiм i без таго няпроста было ўтрымлiваць жывёлу, пачалi актыўна яе збываць. У мiнулым годзе па сельсавету было здадзена 76 кароў, сёлета — 80.

— Гэта сумная тэндэнцыя, — пагаджаецца Барыс Варапаеў. — Памятаю, у 99-м, калi я толькi прыйшоў на гэта месца, у нас было 536 кароў. А сёлета добра, калi 200 застанецца.

Канешне, вясковы чалавек думае: а навошта скацiну трымаць, калi ў магазiне ўсё ёсць? I ў стацыянарных гандлёвых кропках, i ў аўталаўках. Тая ж бабуля можа пайсцi i купiць малако, тварог, масла, мяса... Тэарэтычна. А на практыцы на пенсiю, тым больш у вёсцы, не надта разгонiшся. Ды i ёсць у гэтым нешта не зусiм нармальнае, як кажуць, нонсенс — каб вясковы чалавек у магазiне малако цi бульбу купляў. А калi заўтра ўсе вяскоўцы ў магазiны пойдуць з той прычыны, што свае гаспадаркi павыво- дзяць? Цi хопiць тады той бульбы, якой рэспублiку якраз i забяспечваюць вясковыя жыхары з уласных падворкаў?

— Але з такiм стаўленнем некаторых кiраўнiкоў сельгаспрадпрыемстваў да асабiстых гаспадарак у Путчыне хутка нiводнай каровы не застанецца. Сёлета людзi ў сельсавеце засталiся без сена, хоць раней з гэтым нiколi не было праблем, — гаворыць старшыня сельскага Савета. Дарэчы, ён пачаў усур’ёз падумваць аб арганiзацыi КУПа — камунальнага прадпрыемства для аказання вяскоўцам дапамогi ў апрацоўцы зямельных надзелаў i iншых сельгасработах. Хоць справа гэта нялёгкая i патрабуе ведання многiх юрыдычных i эканамiчных тонкасцяў i закавык. Аднак тут Барыс Барысавiч спадзяецца на дапамогу раёна i аблвыканкама...

Так бывае часта: едзеш у камандзiроўку разбiрацца з адной праблемай, а на яе нанiзваецца яшчэ «воз з прычэпам»... Ля былой Татаршчынскай школы нас чакае цэлая дэлегацыя жанчын паважанага ўзросту з розных вёсак сельсавета.

Тры гады «прастою», канешне, не ўпрыгожылi школу нi знутры, нi звонку. За гэты час згнiлi электраправодка i водаправодныя трубы. Цяпер яшчэ i дах пацёк — яго трэба поўнасцю перакрываць. Але гэта не бянтэжыць жанчын, яны ўпэўнены, што школу можна капiтальна адрамантаваць i пераабсталяваць, пасля чаго адкрыць тут медыка-сацыяльную ўстанову па кругласутачнаму догляду нямоглых старых людзей... Цiкаўлюся, чаму менавiта такую будучыню прадракаюць былой школе жыхары Путчынскага сельсавета? Тым больш што непадалёк (некалькi кiламетраў), у вёсцы Навасёлкi, ёсць участковая бальнiца, дзе пэўная колькасць ложкаў адведзена менавiта пад сацыяльных пацыентаў.

— Справа ў тым, — тлумачыць Тамара Антонаўна Молчан, стараста вёскi Путчына, — што цярпенню людзей, якiя лечацца ў стацыянарным аддзяленнi Навасёлкаўскай бальнiцы, прыйшоў канец. Хто-небудзь калi-небудзь пытаўся ў хворага, што ён адчувае, калi яго кладуць у адну палату з чалавекам, якi ўвесь час, даруйце, ходзiць пад сябе, бо ўжо не разумее, што для гэтага ёсць iншае месца?.. Персанал у бальнiцы цудоўны, урачы ўважлiвыя, кормяць добра — нiякiх прэтэнзiй. Але ж павiнен быць яшчэ нейкi душэўны камфорт, iнакш нiякае лячэнне не дапаможа.

Да размовы далучаецца Аляўцiна Лукiнiчна Нiкiцiна:

— Мы тут усе пенсiянеры са стажам, каму 70 гадоў, каму 75... Амаль усе шматдзетныя — i па чацвёра дзяцей, i па пяцёра, у Тамары Антонаўны шасцёра... Адпрацавалi столькi, што дай Бог кожнаму. Хацелася б хоць у старасцi пажыць спакойна. Але не атрымлiваецца. Вось днямi мне стала дрэнна — мы тут усе ад высокага цiску пакутуем, а ў мяне яшчэ i цукровы дыябет. Наша фельчар накiравала мяне ў Навасёлкаўскую бальнiцу. Паехала я ранiцай да ўрача, а ён кажа: месцаў няма. Куды мне дзецца? Аўтобус, на якiм з Навасёлак да нашых вёсак дабрацца можна — да тых жа Ласiцкаўшчыны, Юркавiчаў, Путчына — толькi вечарам iдзе, каля шасцi гадзiн. Так i прасядзела не еўшы ў бальнiчным крэсле да вечара, хоць з цукровым дыябетам гэта шкодна... Канешне, калi былi маладымi, прасцей да гэтага ставiлiся — хадзiлi пешшу i да бальнiцы, i назад. А сёння з хворымi нагамi i сэрцам не надта разгонiшся. А то, бывае, гадзiнамi людзi стаяць на дарозе пасля прыёму ў бальнiцы, у дождж цi мароз, чакаюць, каб хто падвёз... Якая карысць ад такога лячэння? Няхай бы раённыя ўлады гэта пытанне прадумалi, можа, вадзiцеляў-прыватнiкаў неяк зацiкавiлi, работу маршрутнага таксi арганiзавалi, калi аўтобусаў не хапае... Раней, напрыклад, тут тры разы на дзень хадзiў аўтобус Мiнск—Юркавiчы (праз Дзяржынск), гэта было вельмi зручна для мясцовых жыхароў. А потым маршрут адмянiлi. Значыць, трэба падумаць, як вырашыць гэта пытанне...

адзiны дзве гаварылi мы пра жыццё, не звяртаючы ўвагi на халоднае вiльготнае надвор’е... I пра бальнiцу, i пра «соткi», якiя сёлета забрала УП «Путчына», паабяцаўшы разлiчыцца восенню бульбай, а ў вынiку... «Барысавiч, — прасiлi пенсiянеркi ў старшынi Савета, — зайдзiце вы да нас, зазiрнiце ў падвалы... Яны ж, лiчы, пустыя, а бульба гнiлая...». I пра сена гаварылi, якое давялося касiць сёлета «па кустах», бо iншага ў саўгасе не далi. I пра моладзь, якой трэба ствараць у вёсцы ўмовы, iнакш яна нiколi туды не даедзе... I пра некаторых мясцовых кiраўнiкоў, якiя размаўляюць з людзьмi «праз зубы, не дастаючы жвачку з рота» (далiкатныя вяскоўцы ўсё заўважаюць). I пра дарогi, якiя трэба падсыпаць, а машыны з ДРСУ не дачакаешся...

...Сеўшы ў старшынёўскую легкавушку, азiрнулася — i сцiснулася сэрца. Збiўшыся ў купку, у сцiплых палiто i куртках, у завязаных па-вясковаму хустачках, жанчыны глядзелi нам услед з радасцю i надзеяй...

Дзяржынскі раён.

Па каментарый газета звярнулася да намеснiка старшынi Дзяржынскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях i iдэалогii Аляксандра ЧАГАНА.

— Так, — пацвердзiў Аляксандр Сяргеевiч, — праблема з размяшчэннем сацыяльных хворых сапраўды вельмi балючая для раёна, i мы пра яе ведаем. Але ствараць бальнiцу сястрынскага догляду, або, калi больш дакладна, цэнтр кругласутачнага знаходжання пажылых людзей, на базе былой Татаршчынскай школы нельга па некалькiх прычынах. Напрыклад, там немагчыма размясцiць сталовую i харчблок — па плошчы яны зоймуць амаль увесь першы паверх, так што пакоi для людзей ужо не зробiш.

Па-другое, там няма ўнутраных туалетаў, каналiзацыйнай сiстэмы. Па-трэцяе, установа для знаходжання пажылых паводле санiтарных нормаў або павiнна быць аднапавярховай, або — мець лiфт для пад’ёму на другi паверх. Татаршчынская школа не адпавядае нi аднаму з гэтых патрабаванняў, а лiфт там зрабiць немагчыма. Акрамя таго, падобная ўстанова павiнна мець пакоi для медыцынскай рэабiлiтацыi, памяшканнi для ўрачоў i абслуговага персаналу... Iнакш кажучы, калi зрабiць там усё, што патрабуецца па санiтарных нормах, не застанецца месца для размяшчэння людзей.

Але, думаю, мы знойдзем выйсце з сiтуацыi — зараз рыхтуем прапанову аб размяшчэннi цэнтра кругласутачнага знаходжання пажылых людзей у былым будынку праўлення калгаса «Чырвоная зорка» ў Навасёлках, недалёка ад бальнiцы. Там i памяшканняў хапае, i пытаннi з камунiкацыямi i каналiзацыяй у той цi iншай ступенi вырашыць можна, i лiфты ўсталяваць нiчога не перашкаджае.

У дадзены момант мы зрабiлi запыт у абласны камiтэт па працы i сацыяльнай абароне, накiравалi ў аблвыканкам пiсьмо з просьбай выдзелiць нам 150 млн рублёў на наступны год для вырашэння гэтага пытання i ўключыць у абласную праграму падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыi i пачатковы этап работ па гэтаму будынку. Калi праблем з фiнансаваннем не будзе, калi вобласць выдзелiць сродкi, пытанне вырашыцца на працягу двух гадоў.

— А калi не выдзелiць?

— Будзем выходзiць са становiшча за кошт мясцовых сродкаў, але вырашэнне праблемы расцягнецца ў часе...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спачатку было пiсьмо ў рэдакцыю нашай газеты ад жыхароў Путчынскага сельсавета Дзяржынскага раёна. Каб стала зразумела, што прымусiла людзей узяцца,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика