21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За Беларусь могуць выступiць Украiна i Расiя

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Прэтэндэнты з гэтых краiн увайшлi ў 15 паўфiналiстаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2007»

Як i было заяўлена, першы этап «ЕўраФэсту» — так сёлета называецца беларускi адбор на «Еўрабачанне», ён жа адмысловы тэлевiзiйны праект — фiнiшаваў. Першапачаткова колькасць заявак, якiя прыйшлi на адрас Белтэлерадыёкампанii, перавысiла 60. Дакладней, патрабаванням конкурсу адпавядалi 66 заявак, але на праслухоўванне некаторыя артысты па розных прычынах не з’явiлiся, i журы давялося ацэньваць на 10 кампазiцый менш.

«Я хачу выказаць шкадаванне, што ў адборы не прымалi ўдзел нашы прафесiяналы — такiя, як Iна Афанасьева, Пётр Елфiмаў, Iрына Дарафеева», — некалькi нетрадыцыйна пачаў падвядзеннi вынiкаў кiраўнiк «ЕўраФэсту» Аляксандр Цiхановiч. Паводле яго слоў, усiм гэтым артыстам было прапанавана паўдзельнiчаць у адборы, але, вiдаць, у кожнага знайшлiся свае ўважлiвыя прычыны гэтага не рабiць.

«Кiшэнныя» разборкi

Мiма адбору «праляцела» Анжэлiка Агурбаш (чуткi пра тое, што ў яе заяўцы тры песнi, аказалiся толькi чуткамi, а песня «Mirасlе» была публiчна выканана да 1 кастрычнiка i такiм чынам парушыла правiлы адбору). Гэтаксама на праслухоўванне не прыбылi Аляксандр Патлiс, расiйскi гурт «Рок-атэлье», выканаўцы з Iталii i Францыi. Што датычыцца гурта «Litеsоund», вакол конкурснай кампазiцыi якога разгарэўся скандал, то, паводле тлумачэння юрыстаў Белтэлерадыёкампанii, гурт правiлаў не парушыў i таму дысквалiфiкаваны не быў. «Правiлы нацыянальнага адбору адрознiваюцца ад правiлаў еўрапейскiх. Так, у нас забаронена не паняцце «публiчнае выкананне» як выступленне на сцэне, а камерцыйная рэалiзацыя — г.зн. распаўсюджванне песнi праз Iнтэрнэт, радыё, тэлебачанне», — пракаментавалi спецыялiсты БТРК. (Пазней мы звярнулiся да Палажэння аб правiлах правядзення «ЕўраФэсту», i знайшлi там пункт 2.1, дзе даслоўна сказана наступнае:

« Участвующая в Проекте песня (далее — Песня) (стихи и/или музыка), не должна быть коммерчески реализована до первого октября 2006 года, то есть Песня как объект авторского права не должна быть:

— распространена через сеть Интернет, а также на каких-либо носителях (аудиокассеты, компакт-диски, мини-диски и другие) посредством продажи или иной передачи права собственности;

— передана в радио- или телевизионный эфир».) Канец спрэчкi. Ва ўсякiм выпадку, па гэтаму пытанню. Але прастору для скандалаў i iнтрыг яшчэ застаецца — мама дарагая!..

Знаёмыя... не ўсе

У спiсе 15, паводле запэўнiванняў журы, усе нумары разнастайныя i рознажанравыя. А iмёны — дададзiм ад сябе — на трэць незнаёмыя. Вось хто i з чым будзе змагацца ў паўфiнальным канцэрце 15 снежня ў Палацы Рэспублiкi за права прадставiць Беларусь на «Еўрабачаннi-2007»:

1. Гурт «Барнео» — «Fingеrtiрs» (муз. i сл. А.Чарыкаў);

2. Гурт «Nеw Gеnеrаtiоn» — «Беларусь» (муз. i сл. А.Краўчанка);

3. Дыяна Гурцкая — «Hоw lоng» (муз. К.Брэйтбург, сл. К.Каваляран);

4. Дзмiтрый Калдун — «Ангел мечты» (муз. Д.Калдун, сл. Д.Лiс);

5. LЕNА (Алена Валошына) — «Саll mе» (муз. С.Ждановiч, сл. Я.Мельнiкаў);

6. Наталля Тамела — «Sо bаdlу high» (муз. Л.Шырын, сл. А.Касцюгаў);

7. «Thе Рrоjесt» — «S.U.Р.Е.R. S.T.А.R.» — (муз. i сл. Б.Вартанян);

8. Iрына Ярына (Украiна) — «Кроткий дождь» (муз. Л.Шырын, сл. Я.Ракiцiн);

9. Вiктар Пшанiчны — «Sооnеr оr Lаtеr» (муз. i сл. А.Набееў);

10. Алег Карпенка — «I fееl gооd tоnight» (муз. i сл. Р.Козыраў);

11. Гурт «Dаli» — «Мечтай со мной» (муз. i сл. В.Рудэнка);

12. Гурт «Сваякi» — «Салодкi мёдзiк» (муз. А.Зайцаў, сл. народныя ў апрацоўцы А.Зайцава);

13. Ганна Шаркунова — «Сорваться и вниз» (муз. У.Пензiн, сл. У.Кубышкiн);

14. Гурт «Litеsоund» — «Summеr triр» (муз. i сл. Д.Каракiн, В.Каракiн);

15. Наталля Лапцева, гурт «ХХХLight» (Расiя, назва праекта будзе мяняцца) — «Tеаrs» (муз. i сл. Н.Лапцева).

Звяртаем вашу ўвагу: 1) выканаўцы размешчаны ў адвольным парадку, пад якiмi нумарамi яны выступяць у канцэрце, стане вядома праз некалькi дзён, 2) назвы песень напiсаны на той мове, на якой яны будуць гучаць.

Нагадаем, па вынiках паўфiнальнага канцэрта журы (яно будзе сядзець у студыi перад экранамi — конкурс усё ж тэлевiзiйны) вызначыць двух фiналiстаў. Паралельна пройдзе галасаванне гледачоў. У выпадку, калi перавагi гледачоў i журы не супадуць, да фiналiстаў дабавiцца яшчэ адзiн, трэцi ўдзельнiк — так бы мовiць, «выбраннiк народа». Ужо ў студзенi 2007 года пройдзе фiнальны гала-канцэрт, пераможца якога i стане абаронцам музычнага гонару нашай краiны ў Фiнляндыi. Дарэчы, фiналiсты змогуць мяняць выбраную песню — спецыяльна для гэтага створаны i функцыянуе «банк песень», у якiм, паводле слоў прадзюсара Белтэлерадыёкампанii Настассi Цiхановiч, ужо налiчваецца каля 20 песень, дасланых як беларускiмi, так i замежнымi аўтарамi.

Простая мова

— Мы некалькi гадоў паспяхова выступаем на дзiцячым «Еўрабачаннi», i з незайздросным пастаянствам не трапляем нават у фiнал дарослага. У чым справа? — звярнулiся мы да мастацкага кiраўнiка праекта Васiля РАIНЧЫКА.

— Я заўжды казаў, дзецi больш пластычныя, кiруемыя, стасункi з iмi будуюцца па прынцыпу «настаўнiк—вучань». Дзiця ўспрымае навучанне нармальна i стараецца з усiх сiл. А дарослым артыстам перашкаджае ганарлiвасць, «зорнасць», яны збольшага робяць усё самi, i лiчаць, што робяць правiльна, не аддаюць справу ў рукi прафесiяналаў — iмiджмэйкераў, саундпрадзюсараў, аранжыроўшчыкаў...

— Можа, нам лепш пачакаць некалькi гадоў, пакуль вырасце Ксюша Сiтнiк?

— Гэта было б самае простае рашэнне... (Смяецца.) Думаю, нам проста трэба iсцi наперад. Тым больш, што артыстаў i самiх гэта справа зачапiла, закранула, яны растуць у творчым сэнсе, i год ад году адборы ў нас праходзяць на ўсё больш высокiм узроўнi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнты з гэтых краiн увайшлi ў 15 паўфiналiстаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2007»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика