На баброў — з вiламi
Iгар ГРЫШЫН
Двое вяскоўцаў i двое сталiчных жыхароў, узброiўшыся вiламi, палкамi i падсачыкам, а таксама захапiўшы з сабой пяць паляўнiчых сабак, здабывалi рачных баброў. Праўда, рабiлi гэта яны незаконна, не маючы адпаведнага дазволу на права палявання на баброў i паляўнiчай пуцёўкi на iх.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, «бавiлi час» браканьеры на рацэ Палачанка паблiзу вёскi Ракаў, што ў Валожынскiм раёне. За адну гадзiну «квартэту» ўдалося здабыць 8 рачных баброў. Матэрыяльны ўрон, што яны нанеслi ў вынiку знiшчэння жывёлы, ацэньваецца ў суму больш за 17 мiльёнаў рублёў. Трое браканьераў затрыманы i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання, а месцазнаходжанне чацвёртага ўстанаўлiваецца. У адносiнах да гэтых гора-паляўнiчых узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое вяскоўцаў i двое сталiчных жыхароў, узброiўшыся вiламi, палкамi i падсачыкам, а таксама захапiўшы з сабой пяць паляўнiчых сабак, здабывалi рачных
|
|