«Мы можам карэктаваць свой лёс»
Вольга РАМАНЮК
777 Лiнiя лёсу i лiнiя жыцця ў кожнага свая — ад першага дыхання да апошняга ўздыху. Самае галоўнае, цi годна чалавек пройдзе свой шлях, цi вытрымае ўсе выпрабаваннi, цi не зломiцца пры якiхсьцi абставiнах? I што яго чакае наперадзе? У Старым запавеце сказана: «Бог паклаў знакi на рукi людзей для таго, каб кожны мог ведаць аб сваiх учынках»... Вывучэннем i распазнаваннем гэтых самых знакаў у Мiнску займаецца патомная варажбiтка Алена. Асабiста я нiколi не звярталася да хiрамантаў, але дзесяць гадоў таму з-за простай цiкаўнасцi адважылася на гэты крок... Нязведанае зачароўвае... Не паверыла вушам сваiм, што хтосьцi здольны сканiраваць нават маё мiнулае. Але Алена, паглядзеўшы на лiнii маёй рукi, паказала на дарогу. Праз дзесяць гадоў мы зноў сустрэлiся...— Вы ведаеце, пасля нашых з вамi публiкацый да мяне стала сцякацца шмат людзей, — успамiнае Алена, — але цяпер iх стала яшчэ больш. — Што прыводзiць людзей да вас? — Праблемы i яшчэ раз праблемы. Сямейныя драмы, разбiтыя сэрцы, скалечаныя лёсы. Вось i спрабую знайсцi выйсце з гэтых сiтуацый. — А як быць, калi чалавеку суджана сутыкацца з нешанцаваннем? — Чалавек мае права карэктаваць свой лёс у патрэбным яму накiрунку. Менавiта таму людзi i прыходзяць пачуць параду, як быць у той цi iншай сiтуацыi, як зрабiць лепш для сябе. Адзiн малады чалавек гарыць жаданнем ехаць за мяжу, уладкавацца там, знайсцi працу з высокiм заробкам. Я яму кажу: не спяшайся! Не час пакуль, ды i месца тваё тут, дома ты павiнен дасягнуць поспеху. Не паслухаўся. Прыехаў праз тры месяцы — нiчога не выйшла. Гэта я аб тым, што калi Бог надзялiў чалавека асноўнымi лiнiямi, то гэтых лiнiй ужо не высечаш i сякерай. Яна можа толькi вiдазмянiцца незалежна ад цябе. Але ёсць i такiя, якiя мы можам i маем права мяняць самi. — Вось бамжу суджана быць бамжом? — Ён жа не нарадзiўся бамжом. Так, яму, можа быць, суджана жыць бедна, але на кавалак хлеба ён заўсёды заробiць. У любым выпадку выбар застаўся за iм. I ён сам давёў сябе да гэтага стану. I п’янiцамi не нараджаюцца. Да мяне аднойчы прыйшла мацi i паскардзiлася, што сын п’е. Аргументацыя такая: вось муж любiў выпiваць, i дзiця — па тых жа слядах. Маўляў, генетыка. Як прафесiянал сваёй справы скажу шчыра: гены бяруць сваё ад бездапаможнасцi, ад нежадання чалавека змагацца з уласнай слабасцю. Атрымаць у спадчыну можна толькi хранiчнае медыцынскае захворванне, але толькi не алкагалiзм i наркаманiю. Калi чалавек сам не захоча, пiць нiколi не будзе. — Людзi заўсёды спрабуюць апраўдацца? — Я лiчу, што, калi ты прыйшоў да мяне з праблемай, значыць, давяраеш як свайму доктару, значыць, у гэтым ёсць патрэба. I ён абавязаны прыслухацца да маiх рэкамендацый. Спрабуеш нават растлумачыць iншым разам: не зробiш, як скажу — будзе так i так. Дзяўчыне тлумачыш, што гэты мужчына не яе лёс. Яна выходзiць замуж, а праз паўгода вяртаецца з разбiтым сэрцам — не паслухалася. — Дзяўчаты сёння спяшаюцца выйсцi замуж не за сантэхнiкаў, а за алiгархаў! — Не ўсе выходзяць замуж па разлiку, шукаюць у шлюбе выгады для сябе. Я б раздзялiла iх так: 50 на 50. — Як быць тым, хто становiцца ахвярай нейчых каверзных планаў? — Сустракаюцца i такiя, хто на чужым няшчасцi хоча пабудаваць сваё шчасце. Ёсць такiя, хто не хоча разбiваць сям’ю, але за далейшыя адносiны. Стараюся даць параду, накiраваць, прывесцi прыклады, што сям’я павiнна заставацца сям’ёй. Каб не было разводаў, каб бацькі выхоўвалі сваiх дзяцей разам. На жаль, вельмi мала цяпер сустракаецца шчаслiвых пар. Пастаянныя сямейныя драмы. — Можна быць багатым, як Абрамовiч, а можна — стаць банкрутам... — I Абрамовiчам рэзка стаць немагчыма, хiба што спадчына на галаву ўпадзе. Бо ў лiнiях з самага пачатку прадпiсана лёсам: або быць багатым, або быць бедным, матэрыяльна забяспечаным або асуджаным на нястачу. Бывае, што чалавеку лёс дае падарункi. А ён iх адкiдвае ад сябе. — Калi ў дзяўчыны будзе шмат жанiхоў i яна будзе iх усiх адкiдваць, то ў вынiку рызыкуе застацца ў дзеўках? — Натуральна, бо яна фармiруе свой лёс сама. Для гэтага яны i звяртаюцца: як для iх суджана. Я ўглядаюся ў лiнii рукi i даю накiрунак, падказваю. — Лiнiя кахання, лiнiя лёсу, розуму, жыцця. Колькi яшчэ такiх лiнiй? — Мноства. Тая ж лiнiя здароўя. Былi выпадкi, калi чалавек не ведаў, што ў яго ёсць тая цi iншая хвароба. Прыходзяць да ўрача — i сапраўды. Ёсць яшчэ лiнiя розуму, як вы выказалiся. Даведваюцца аб паступленнi: паступяць цi не, якi накiрунак у вучобе выбраць. Хочуць паступаць на юрыдычны, але лёсам напiсана, што на медыцынскi, або наадварот. Галоўнае — накiраваць i развiць чалавека ў той сферы, якая яму падыходзiць. Псоту, сурокi можна адразу ўбачыць. Калi гадоў дзесяць таму гэта рэдка сустракалася, то зараз — часцей. Звязана гэта з тым, што з’явiлася шмат зайздрасцi ў людзей. Калi раней усе жылi аднолькава, то цяпер ёсць i бедныя, i багатыя. Калi чалавек сурочаны, то лепш за ўсё схадзiць у царкву, выпiць святой вады. Заказаць саракауст, паставiць свечкi i такiм чынам абаранiць сябе ад нячыстых сiл. — Нячыстыя сiлы могуць умяшацца ў лёс? — Усё залежыць ад самога чалавека, паддацца гэтаму або не паддацца. — Калi чалавеку таго цi iншага не дадзена, а ён хоча скочыць вышэй галавы, то ўсё дарэмна? — Ён можа паспрабаваць, але апошняе слова ўсё роўна застаецца за чалавекам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiнiя лёсу i лiнiя жыцця ў кожнага свая — ад першага дыхання да апошняга ўздыху. Самае галоўнае, цi годна чалавек пройдзе свой шлях, цi вытрымае ўсе в
|
|