Лiтоўскiя вiзы з 1 студзеня не падаражаюць
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Днямi ў Вiльнюсе адбылiся чарговыя беларуска-лiтоўскiя кансультацыi. На iх, у прыватнасцi, абмяркоўвалася пытанне кошту лiтоўскiх вiз для грамадзян Беларусi ў наступным годзе.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве замежных спраў Беларусi, лiтоўскi бок заявiў, што з 1 студзеня 2007 года будуць захаваны прымяняемыя зараз стаўкi консульскiх збораў за выдачу вiз беларускiм грамадзянам (5 еўра за аднаразовую вiзу i 25 — за шматразовую). Дадзеныя памеры платы будуць прымяняцца да моманту далучэння Лiтвы да Шэнгенскага пагаднення. Падчас консульскiх кансультацый была звернута ўвага i на парадак выдачы вiз жыхарам прыгранiчных раёнаў дзвюх краiн. Як паведамiлi ў МЗС Беларусi, «дасягнута дамоўленасць аб пачатку перамоў прадстаўнiкоў знешнепалiтычных ведамстваў дзвюх краiн па гэтаму пытанню ў студзенi—лютым наступнага года». «Лiтоўскi бок паведамiў аб сваiм намеры не дэнансiраваць прымяняемае зараз Часовае пагадненне аб узаемных паездках грамадзян, а ўнесцi ў дадзены мiжнародны дагавор неабходныя змены, якiя не супярэчаць нормам Шэнгена», — дадалi ў МЗС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Вiльнюсе адбылiся чарговыя беларуска-лiтоўскiя кансультацыi. На iх, у прыватнасцi, абмяркоўвалася пытанне кошту лiтоўскiх вiз для грамадзян Бе |
|