Гродзеншчына i Мiншчына лiдзiруюць па колькасцi... доўгажыхароў
Сяргей ГРЫБ
Паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у Беларусi налiчваецца 748 доўгажыхароў. Пры гэтым па стану на 1 кастрычнiка 20 з iх мелi ўзрост ад 110 да 115, а 3 чалавекi — больш за 115 гадоў.
Паводле слоў начальнiка аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iвана Нагiбiна, больш за ўсё асоб, якiя перасягнулi 100-гадовы ўзрост, пражывае ў Гродзенскай i Мiнскай абласцях — 184 i 155 чалавек адпаведна. Адначасова на Брэстчыне налiчвалася 109, Вiцебшчыне — 103, Гомельшчыне — 76, Магiлёўшчыне — 72, а ў Мiнску — 49 доўгажыхароў. Дарэчы, цiкава, што сярод усiх доўгажыхароў нашай краiны пераважную большасць (655 чалавек) складаюць жанчыны. У той жа час сярод прадстаўнiкоў «моцнай палавіны» стогадовы юбiлей адзначылi толькi 93 чалавекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у Беларусi налiчваецца 748 доўгажыхароў. Пры гэтым па стану на 1 кастрычнiка 20 з iх мелi ўзр
|
|