У 2007 годзе плануюцца вiзiты Прэзiдэнта Беларусi ў краiны Паўднёва-Усходняй Азіі, Iндыю, ААЭ, Аман,
Беларускае знешнепалiтычнае ведамства цяпер узгадняе тэрмiны вiзiтаў. Аб гэтым у iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк мiнiстра замежных спраў Вiктар Гайсёнак.
«Мы ўжо змаглi дабiцца ўстойлiвага развiцця гандлёва-эканамiчных адносiнаў з дзяржавамi Азii i Афрыкi, якiя ўдзельнiчаюць у Руху недалучэння. Па вынiках 2005 года тавараабарот Беларусi з iмi склаў больш як $1,7 млрд., павялiчыўшыся на 43 працэнты», — падкрэслiў Вiктар Гайсёнак. Вiктар Гайсёнак падкрэслiў, што адносiны з дзяржавамi — членамi РН афра-азiяцкага рэгiёну «ўжо цяпер маюць высокую дынамiку як у частцы вiзiтаў на вышэйшым i высокiм узроўнях, так i ў плане аказваемай узаемнай падтрымкi ў мiжнародных арганiзацыях». Ён нагадаў, што за апошнi час Прэзiдэнт Беларусi наведаў Егiпет, шэраг краiн Залiва (ААЭ, Кувейт, Катар i Бахрэйн), Лiвiю, Лiван, Iран, двойчы ажыццявiў вiзiты ў Сiрыю. У 2005—2006 гадах у рамках мiжнародных арганiзацый адбылiся сустрэчы Аляксандра Лукашэнкi з кiраўнiцтвам Iрака, ПАР, Iрана, Алжыра, Малайзii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2007 годзе плануюцца вiзiты Прэзiдэнта Беларусi ў краiны Паўднёва-Усходняй Азіі, Iндыю, ААЭ, Аман, Беларускае знешнепалiтычнае ведамства цяпер узгадняе тэрмiны вiзiтаў. Аб гэтым у iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк мiнiстра замежных спр
|
|