21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутаты абмеркавалi праект бюджэту-2007

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора ў другой палове дня праходзiла пашыранае пасяджэнне камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм абмяркоўваўся праект бюджэту на 2007 год, што некалькi дзён таму быў унесены ў парламент. Плануецца, што на сесii ён будзе разглядацца ўжо сёння.

Як паведамiлi «Звяздзе» ў профiльнай камiсii Палаты прадстаўнiкоў, у бюджэтнай сферы у наступным годзе прадугледжваюцца меры па скарачэнню падатковай нагрузкi, накiраваныя на знiжэнне нагрузкi на фонд заработнай платы. Сярод такiх мераў — адмена надзвычайнага падатку, якi ў гэтым годзе спаганяецца па стаўцы 3 працэнты ад фонду заработнай платы, адмена адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, (адпаведна 1 працэнт). Таксама ў наступным годзе будзе адменены падатак на дывiдэнды i падатак на даходы страхавых арганiзацый. Рэалiзацыя гэтых мераў павiнна забяспечыць панiжэнне падатковай нагрузкi ў 2007 годзе на 0,7 працэнтнага пункта да валавога ўнутранага прадукту, што складае каля 600 млрд рублёў.

У цэлым праект кансалiдаванага бюджэту на наступны год фармiраваўся з улiкам прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця i параметраў грашова-крэдытнай палiтыкi. Сярод iх — тэмп росту ВУП у памеры 108—109 працэнтаў, iндэкс спажывецкiх цэн — 107—109 працэнтаў, тэмп росту рэальнай заработнай платы — 108—109 працэнтаў, курс беларускага рубля да долара на пачатак i канец 2007 года — 2140 i 2180 рублёў адпаведна. Бюджэтныя расходы ў наступным годзе будуць арыентаваныя на выкананне ў першую чаргу тых палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006—2010 гады, што датычацца павышэння заробкаў работнiкаў бюджэтнай сферы. У прыватнасцi, памер iх сярэднямесячнай заработнай платы напрыканцы 2007 года павiнен скласцi 310—320 долараў ЗША.

Расходы кансалiдаванага бюджэту на прадастаўленне жыллёвых i камунальных паслуг у 2007 годзе вызначаны ў памеры 1887,6 млрд рублёў (рост — 11,9 працэнта). У галiне фiнансавання аховы здароўя расходы вызначаны ў суме 4217,9 млрд рублёў, што адпавядае 4,6 працэнта да ВУП. Такiм чынам, мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара Беларусi (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) вызначаны ў памеры 432,6 тыс рублёў, што на 25,9 працэнта больш у параўнаннi з гэтым годам. Расходы на фiзiчную культуру, спорт, культуру i сродкi масавай iнфармацыi ў параўнаннi з 2006 годам будуць павялiчаны на 13 працэнтаў, на адукацыю — на 15,2 працэнта, на сацыяльную палiтыку — на 14,6 працэнта...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў другой палове дня праходзiла пашыранае пасяджэнне камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика