Дзiцячыя падгузкi i «Мазаiка»
Iгар ГРЫШЫН
Ноччу ў Маларыцкiм раёне праваахоўнiкi на дарозе Макраны—Ляхаўцы паблiзу вёскi Асавая затрымалi два аўтамабiлi «Фольксваген», у салоне якiх было знойдзена багата кантрабанднага грузу.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, двое непрацуючых жыхароў Кобрынскага раёна перавозiлi ў машынах, у прыватнасцi, трыкатажныя вырабы, парфумерыю, дзiцячыя падгузкi: кошт тавару ацэнены ў 55 мiльёнаў рублёў. Аднак дакументаў, якiя б пацвярджалi легальнасць набыцця i перамяшчэння тавару праз мяжу, вадзiцелi не мелi. А таму груз быў канфiскаваны. А вось у Вiцебску супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi мiкрааўтобус «Фольксваген», у салоне якога 35-гадовы непрацуючы мiнчанiн перавозiў 2500 лiтраў спiртазмяшчальнай вадкасцi «Мазаiка» коштам 10 мiльёнаў рублёў. I гэты груз канфiскаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу ў Маларыцкiм раёне праваахоўнiкi на дарозе Макраны—Ляхаўцы паблiзу вёскi Асавая затрымалi два аўтамабiлi «Фольксваген», у салоне якiх было знойд |
|