Работы ў снежнi
Снежань — пачатак зiмы. За акном холадна, снежна i пахмурна. Колькасць ясных i сонечных дзён невялiкая — усяго 5—6 у месяц. Адлiгi змяняюцца рэзкiмi пахаладаннямi.
У садзе асаблiвую ўвагу ўдзяляюць абароне насаджэнняў ад маразоў, мышэй, зайцоў, а таксама папярэджанню пашкоджанняў галiнак пладова-ягадных раслiн (у выпадку моцнага снегападу). Акучваюць снегам прыствольныя кругi. Праводзяць снегазатрыманне. У час адлiгi прытоптваюць снег, каб папярэдзiць пашкоджанне мышамi штамбаў пладовых дрэў. Прыво-дзяць у парадак i ў вызначанае месца складваюць iнструменты i прылады, тэхнiку i абсталяванне для прысядзiбнага ўчастка на зiмовае захоўванне. На агародзе вядзецца догляд выганачных культур — рэвеню, цыкорнай салаты, сельдэрэю, пятрушкi, цыбулi. У сховiшчах правяраюць стан садавiны i гароднiны. Рамантуюць i падрыхтоўваюць зiмовыя цяплiцы да сяўбы культур i высадкi расады таматаў i агуркоў. Працягваюць падрыхтоўваць угнаеннi. Аматары гароднiны працягваюць вырошчваць яе ў невялiкiх памяшканнях. У скрынкi высаджваюць цыбулю на пяро, буракi i сельдэрэй на зелянiну. Падводзяць гадавыя вынiкi працоўнай дзейнасцi, намячаюць новыя арганiзацыйныя планы i мерапрыемствы на наступны год па нарыхтоўцы ўгнаенняў, апрацоўцы глебы, сяўбы i пасадцы агароднiнных i пладова-ягадных культур.
|
|