Бэз цвiце i зiмой
У адрозненне ад многiх кустоў, у бэзу кароткi перыяд спакою, якi заканчваецца ў кастрычнiку—лiстападзе. Гэта значыць, тэарэтычна, калi б не было зiмовых маразоў, бэз у снежнi мог бы прачнуцца i зацвiсцi. Гэтай асаблiвасцю раслiны можна скарыстацца, каб прымусiць яе зацвiсцi зноў. Такое прымушэнне раслiны да росту i цвiцення называюць выганкай.
Аднак не ўсякi бэз здольны зацвiсцi да патрэбнага тэрмiну. Лепшым для гэтага з’яўляецца гатунак Мадам Фларэн Стэпман. Добра паддаюцца выганцы i гатункi Мары Легрэ, Мадам Казiмiр Пер’е, Бюфон. Калi галiнкi бэзу зрэзалi ў пачатку снежня, iх трэба ўнесцi ў халаднаватае памяшканне для адтайвання. Потым апусцiць у ёмiстасць з вадой тэмпературай 30—35 градусаў на 8 гадзiн — белыя гатункi, на 12 гадзiн — афарбаваныя. Тэмпературу вады трэба падтрымлiваць пастаяннай. Пасля такой ванны галiнкi паставiць у ваду пакаёвай тэмпературы. Важна ведаць, што жорсткая вада для гэтага не падыходзiць. Сцёблы неабходна падрэзаць вострым нажом па дыяганалi прыкладна на 4—5 см. Калi пупышкi пачнуць набрыняць, галiнкi трэба паставiць у пажыўны раствор: у 10 л вады растварыць каля 1 г алюмакалiевых квасцоў, 0,3 г хлорыстага калiю, 0,2 г кухоннай солi. Асобна растварыць у цёплай вадзе i дадаць у раствор 30 г цукру. У пачатку выганкi галiнкам не патрэбнае святло, iх можна паставiць у цёмнае месца. Але яны патрабуюць высокай вiльготнасцi паветра, таму да распускання пупышак iх трэба пастаянна апырскваць. Пазней ёмiстасць неабходна пераставiць у светлае месца. Пажыўны раствор пажадана мяняць штотыднёва. Працягласць выганкi залежыць ад часу, калi да яе прыступаюць. Калi гэта адбылося ў снежнi, галiнкi могуць зацвiсцi праз 25—30 дзён, а калi ў студзенi i пазней — праз тры тыднi. Пры выбары галiнак на выганку асаблiвую ўвагу трэба звярнуць на колькасць кветкавых пупышак. Яны ў бэзу знаходзяцца на верхавiнках парасткаў. Каб адрознiць iх ад раставых, трэба ведаць, што кветкавыя пупышкi буйнейшыя i маюць акруглую форму ў параўнаннi з раставымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адрозненне ад многiх кустоў, у бэзу кароткi перыяд спакою, якi заканчваецца ў кастрычнiку—лiстападзе |
|