21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Назапасiм больш снегу на дачным участку

25.08.2009 22:15 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74

Самы небяспечны вiд зiмовых пашкоджанняў дрэў — падмярзанне цi поўнае вымярзанне каранёў. У гэтым выпадку аднавiць дрэва цi немагчыма, цi вельмi складана.

Уся справа ў тым, што ў працэсе сваёй эвалюцыi пладовыя раслiны прыйшлi з лесу на прысядзiбныя ўчасткi. Ад першых замаразкаў каранi раслiн ахоўвала апалае лiсце, потым яшчэ снег выратоўваў ад зiмовай сцюжы. Прычым снегавы покрыў у лесе не здзiмала ветрам на працягу ўсёй зiмы — яго затрымлiвалi самi дрэвы i кусты. Падчас раставання снегу ўся вада паступова ўсмоктвалася ў непрамерзлую глебу, надоўга забяспечваючы раслiны вiльгаццю. Гэтым i тлумачыцца такая спешчанасць каранёвай сiстэмы. I калi надземная частка пладовых дрэў здольная вынесцi маразы да -30 °С, то каранёвая сiстэма можа загiнуць нават пры -15°С. Ёсць i другая прычына для таго, каб як можна больш назапасiць снегу ў садзе. Замерзлая глеба — зусiм як цэмент. Падчас раставання снегу да 90 працэнтаў вады сцякае з такой паверхнi ручаямi цi выпараецца, не прыносячы карысцi саду, у вынiку чаго пладовыя дрэвы ў летнi час пакутуюць ад недахопу вiльгацi.

Для лепшага снегазатрымання неабходна раскiдаць па ўчастку буйныя галiнкi. На адкрытых месцах трэба паставiць шчыты. А наогул добра на ўчастку з восенi пакiдаць сцёблы сланечнiку, кукурузы i iншых высокасцёблавых раслiн. Калi снегу ў садзе шмат, то пра насаджэннi ў садзе можна не турбавацца, але калi яго мала, а маразы мацнеюць, то штамбы i каранi неабходна ўцяплiць, акучваючы снегам.

Свежы снег захоўвае раслiны, ухутваючы iх ад марозу, быццам цёплай ватнай коўдрай. Але вялiкая колькасць цяжкага мокрага снегу цi ледзяная корка на галiнках могуць нашкодзiць вашым гадаванцам. У маладых дрэў яблынi i грушы галiнкi, якiя моцна адхiлiлiся пад цяжарам снегу, падвязваюць да стволiкаў, ягадныя кусты сцягваюць мяккiм дротам у шчыльныя «венiкi». З дарослых пладовых дрэў снег неабходна страсаць.

Аляксандр ГОРНЫ,

кандыдат сельскагаспадарчых навук.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы небяспечны вiд зiмовых пашкоджанняў дрэў — падмярзанне цi поўнае вымярзанне каранёў. У гэтым выпадку аднавiць дрэва цi немагчыма, цi вельмi склад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика