21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нам дзякуюць бацькi i ветэраны

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У маi будучага года пiянерская арганiзацыя iмя Ленiна будзе святкаваць сваё 85-годдзе. Гэту дату адзначаць i ў Расii, i ў Беларусi. Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя дзейнiчае як самастойная з 13 верасня 1990 года. У гэты дзень быў зацверджаны яе статут.

Чым жывуць сучасныя пiянеры, чым адрознiваюцца ад савецкiх, карэспандэнт «Звязды» высвятляў у старшынi Цэнтральнага Савета БРПА Наталлi АБРАВЕЦ.

— Днямi ў аздараўленчым лагеры «Зубраня» адбыўся Рэспублiканскi злёт БРПА. Якiя рашэннi там прымалiся?

— Дэлегаты вырашылi вярнуць малодшым пiянерам назву «акцябраты». Вырашана таксама змянiць i сённяшнюю сiмволiку. Цяпер яна будзе адпавядаць дзяржаўнай. Плануем зрабiць гальштук, якi ў прапорцыях паўторыць наш сцяг. Гальштукi — гэта важна. Яны ёсць i ў скаўтаў, i ў выратавальнiкаў-пажарных. Гэта сiмвал прыналежнасцi да пэўнай арганiзацыi цi аб’яднання. А ў нас, акрамя гальштука, ёсць i значкi «касцярок». Увогуле БРПА падзяляецца на дзве катэгорыi: малодшыя школьнiкi да 10 гадоў — нашчадкi, ужо некалькi дзён яны называюцца акцябратамi, i пiянеры — з 10 гадоў. Зараз мы стараемся аднавiць пераемнасць пакаленняў: акцябраты, пiянеры, камсамольцы, а потым — годныя грамадзяне нашай краiны.

— Як да гэтага аднаўлення ставяцца сучасныя дзецi?

— З натхненнем! У нашу арганiзацыю дзеткi ўступаюць добраахвотна, але, канешне, з дазволу бацькоў. Гэта адбываецца ў школах. На сёння мы з’яўляемся самай масавай арганiзацыяй: мы перайшлi рубеж у 500 тысяч дзетак па ўсёй рэспублiцы. З iх дзве трэцi — акцябраты, астатнiя — пiянеры. У кожнай школе ёсць пiянерская дружына, ёсць атрады, куды дзiця па свайму жаданню можа ўступiць. Для гэтага бацькi пiшуць заяву, i на зборы атрада школьнiка ўрачыста прымаюць у пiянеры.

— Як вы лiчыце, чаму дзецям гэта цiкава?

— Дзецям недастаткова толькi атрымлiваць веды. Яны хочуць зносiцца памiж сабой. Мы не проста дапамагаем задаволiць гэтае натуральнае жаданне, але i накiроўваем iх энергiю на добрыя справы, на карысць сабе i сваёй сям’i.

— Дзiця гуляе са сваiмi сябрамi, займаецца ўласнымi справамi, як яно можа даведацца пра беларускiх пiянераў?

— Дзякуючы мерапрыемствам i акцыям, якiя праводзiць дружына ў школе. У нашай структуры ёсць Цэнтральны савет — кiраўнiчы орган БРПА, потым у кожнай вобласцi ёсць свой Савет, i ў кожным раённым горадзе — раёны Савет БРПА, а ў школе — дружыны.

Цэнтральны савет ладзiць мерапрыемствы на ўзроўнi рэспублiкi. Напрыклад, летась большасць з iх была прысвечана 60-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне. Быў праект для самых маленькiх — «Дрэва жыцця», прысвечаны 15-годдзю БРПА. Мы друкавалi пытаннi ў газетах, дзецi дасылалi адказы з усёй рэспублiкi. Пераможцаў узнагароджвалi.

Ёсць у нас i традыцыйныя мерапрыемствы, такiя, як спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнiца». У ёй прадугледжаны рэспублiканскi фiнал, у якiм удзельнiчаюць каманды-пераможцы ў рэгiянальных спаборнiцтвах. Гэтая гульня дзецям вельмi падабаецца, яны iмкнуцца ў ёй удзельнiчаць. Сёлета яна праходзiла ў адной з ваенных часцей унутраных войскаў спецыяльнага прызначэння нашай краiны.

Мы ўзялi ўсё самае лепшае з нашага мiнулага i дадалi тэндэнцыi дня сённяшняга. Штогод прымяркоўваем свае рэспублiканскiя праекты да Навагоднiх святаў i Каляд. У iх больш бяруць удзел абласныя Саветы. У кожнай вобласцi гэтыя акцыі розныя. Нехта ладзiць Ёлкi для дзетак-iнвалiдаў. Пiянеры ходзяць па дамах да тых, хто сам не можа прыйсцi на Ёлку. Яшчэ — сумесная акцыя з БРСМ: пiянеры i камсамольцы робяць падарункi дзецям, якiя знаходзяцца ў прыёмнiку-размеркавальнiку.

Звычайна Цэнтральны савет толькi задае агульны накiрунак праекта, а на месцах, ужо з улiкам рэгiянальных асаблiвасцяў, ладзяць свае акцыi. Так дзейнiчае Цiмураўскi рух: пiянеры дапамагаюць ветэранам i пенсiянерам. Яны i ўраджай збiраюць, i прыбiраюць падворкi, вясной — саджаюць градкi.

Сёлета, у год, якi быў прысвечаны мацярынству, мы ажыццявiлi праект «Мая мама — самая-самая». Яшчэ адна цiкавая праграма — «Спадчына», яна была разлiчана ў большасцi на дзяцей у летнiх аздараўленчых лагерах: падлеткi хадзiлi ў паходы, каб лепей даведацца пра гiсторыю i прыроду Беларусi.

Але iнiцыятыва можа сыходзiць не толькi ад Саветаў, але i ад школьных дружын. I мы гэта падтрымлiваем.

У нас добрыя кантакты з пiянерскiмi i дзiцячымi арганiзацыямi Расiйскай Федэрацыi, асаблiва — са школьнiкамi з Арлоўшчыны, Бранска, Курска i Лiпецка. Мы ўдзельнiчаем у iх лагерах i акцыях, а яны прыязджаюць да нас.

Напрыклад, летась нашы дзецi былi запрошаны ў лагер каля Масквы для ўдзелу ў парадзе на Краснай плошчы, прысвечаным 60-годдзю Перамогi. Сёлета беларускiя пiянеры былi запрошаны ў лагер «Арляня» на мiжнародную змену. Паехалi лепшыя дзецi з кожнага рэгiёна. Яны прадставiлi нашу краiну, нашы традыцыi i культуру. Потым усе гаварылi пра беларускую дэлегацыю — так усiм спадабалася. Такiя акцыi праводзяцца дзеля ўмацавання мiжнароднага супрацоўнiцтва.

— А як вы вызначаеце лепшых?

— Лепшыя дзецi — гэта звычайна лiдары, актыўныя асобы, якiя сябе зарэкамендавалi з лепшага боку, якiя з’яўляюцца пераможцамi конкурсаў, праектаў. Гэта старшынi дружын у школах, тыя iнiцыятыўныя дзецi, якiя здольныя павесцi за сабой iншых.

— А астатнiя пiянеры — яны збiраюцца разам, у нейкiх асобных лагерах?

— Спецыялiзаваных лагераў у нас няма, але амаль што ў кожным лагеры Беларусi летам збiраюцца дружыны пiянераў. Яны ладзяць для ўсiх адпачываючых цiкавыя праекты. Бывае, што ў «Зубраня» мы праводзiм пiянерскiя змены.

— Дружынамi, як я зразумела, кiруюць самi школьнiкi. А хто ўзначальвае абласныя Саветы?

— Старшынямi абласных Саветаў, як правiла, працуюць педагогi школ i метадысты Дамоў творчасцi моладзi. Мы iх збiраем на семiнары, трэнiнгi, «круглыя сталы» — iмкнёмся навучыць, як лепей заахвоцiць дзяцей аб’яднацца вакол пiянерскай арганiзацыi. Але ў першую чаргу педагог павiнен любiць дзяцей i саму арганiзацыю. Гэта галоўныя ўмовы нашага поспеху.

— Што думаюць бацькi, колiшнiя савецкiя пiянеры, пра сучасных беларускiх пiянераў?

— Бацькi нам дзякуюць. Не так даўно ў газету «Зорка» прыйшоў лiст ад мацi. Яна дзякавала пiянерскую арганiзацыю за тое, што яе дзiця стала больш актыўным, смелым, творчым i пачало лепш вучыцца.

Дзякуюць нам i ветэраны. I за дапамогу, i за тое, што мы аднавiлi пiянерскую арганiзацыю. А гэта было вельмi цяжка, асаблiва пачынаць па сваёй iнiцыятыве, як гаворыцца, «на грамадскiх пачатках». Але змаглi мы гэта зрабiць дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы.

— Якiя ў вас адносiны з традыцыйнымi рэлiгiйнымi арганiзацыямi? Раней жа гальштук i крыжык былi рэчамi несумяшчальнымi...

— Сёння ў нашай арганiзацыi нiякiх супярэчнасцяў з рэлiгiйным выхаваннем няма. Вы кажаце праўду, раней усе пiянеры павiнны былi быць атэiстамi. Зараз зусiм не тое. Па шчырасцi, я не ведаю пазiцыю Царквы наконт сённяшняй Пiянерыi. Мне здаецца, справа ў нас адна — выхоўваць дзяцей маральнымi.

Размаўляла Наталля ТАЛIВIНСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маi будучага года пiянерская арганiзацыя iмя Ленiна будзе святкаваць сваё 85-годдзе. Гэту дату адзначаць i ў Расii, i ў Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика