Адпачынак на еўрапейскiм узроўнi
Надзея ДРЫЛА
Пакаленне Панядзелак — дзень складаны. Для некага. Але толькi не для прафсаюзнага актыву сталiчных ВНУ. У гэтым я пераканалася, калi ўбачыла ў «West World Club» на тэматычнай дыскатэцы, якую арганiзаваў Цэнтральны камiтэт Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi для прафактыву першага курса, каля 800 чалавек.Наладзiць свята для прафактыву новага набору — такая iдэя ўзнiкла на пасяджэннi Каардынацыйнай рады старшыняў прафкамiтэтаў студэнтаў ВНУ. — У нас, як i ў любой арганiзацыi, ёсць свае праблемы, — зазначыла старшыня прафкама БДУ Нiна Радзевiч. — Адна з iх — матывацыя ўступаць у прафсаюз. Мы пастаянна шукаем шляхi яе вырашэння. Тэматычная дыскатэка — адна з такiх сцяжынак. На самай справе, дзейнасць прафсаюзных арганiзацый насычана шматлiкiмi мерапрыемствамi. Але тут яшчэ не навучылiся пра гэта гаварыць. Таму нядзiўна, што ў студэнтаў-першакурснiкаў так часта ўзнiкае адно i тое ж пытанне: «Чым займаецца прафсаюз?». — Для тлумачэння слоў недастаткова, — упэўнена старшыня прафкама навучэнцаў i студэнтаў УА «Мiнскi дзяржаўны вышэйшы радыётэхнiчны каледж» Наталля Рычко. — Не абысцiся без спецыяльных тэхналогiй. Вось i вырашылi на дыскатэцы, у неафiцыйнай абстаноўцы, зрабiць першы крок насустрач: расказалi аб працы прафсаюзнай арганiзацыi. Канцэртная праграма складалася з пяцi асноўных блокаў: «што такое прафсаюз?», «знаёмства з прафсаюзнымi лiдарамi», «санаторыi-прафiлакторыi i здаровы лад жыцця», «матэрыяльная падтрымка» i «матывацыя ўступлення». Усё гэта было выкладзена ў даступнай i жартаўлiвай форме. Не было нiводнага збою ў праграме, бо кожны ведаў свае абавязкi. Назiралiся iнтэрактыўныя зносiны памiж прамоўцамi i гледачамi. Напрыклад, калi спяваў Арцём Цярноўскi, то ўся зала яму падпявала. — Дарэчы, Арцём — наш студэнт, зараз дапамагае старшынi прафкама БДУ, — адзначыла Наталля Дзям’янаўна. — Думаю, што падобныя мерапрыемствы будуць спрыяць актыўнаму абмену студэнтамi. Памiж прафкамамi розных навучальных устаноў няма спаборнiцтваў, бо мы iмкнёмся да адной мэты, робiм адну справу: абараняем правы студэнтаў. Старшынi прафсаюзных арганiзацый сямi навучальных устаноў таксама прысутнiчалi на мерапрыемстве, падбадзёрвалi выступоўцаў. Тым самым даказалi, што памiж iмi i студэнтамi няма сцяны непаразумення, што да iх можна прыходзiць з iдэямi i iнiцыятывай, па дапамогу i параду без страху, што цябе праiгнаруюць. — Вельмi важна нам, студэнтам, знаёмiцца з дзейнасцю прафсаюзных арганiзацый iншых навучальных устаноў, абменьвацца вопытам, — выказала сваё меркаванне вядучая канцэртнай праграмы Насця. — Толькi параўноўваючы, можна заўважыць памылкi ў сваёй працы i папярэдзiць магчымыя. — Падобныя мерапрыемствы трэба арганiзоўваць часцей, — гаворыць прафактывіст першага курса БДУ Алёна. — Тут можна не толькi адпачыць, як на звычайнай дыскатэцы, але i атрымаць карысную iнфармацыю, якую я абавязкова данясу да членаў прафсаюза сваёй групы. Паводле слоў Наталлi Рычко, раз на год кожная лакальная прафсаюзная арганiзацыя праводзiць вучэбныя выязныя семiнары для актывiстаў. Але адно i тое ж хутка надакучвае, трэба развiвацца, прыдумваць новыя спосабы сумяшчаць i працу, i адпачынак. Прафсаюзныя лiдары хацелi прыблiзiцца да еўрапейскага ўзроўню. Думаю, што ў iх гэта атрымалася. Праграма паказала, што члены прафсаюза ўмеюць не толькi працаваць, але i адпачываць на 10 балаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Панядзелак — дзень складаны. Для некага. Але толькi не для прафсаюзнага актыву сталiчных ВНУ |
|