Бiяпашпарт у чаканнi еўрастандарту
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Наш бiяпашпарт павiнен адпавядаць еўрапейскiм стандартам, каб беларус без «блуканняў па пакутах» мог прайсцi праз тамтэйшыя сiстэмы пагранiчнага кантролю. Але, паводле слоў намесніка кіраўніка МУС Вiктара ФIЛIСТОВIЧА, да гэтага часу не распрацаваны адзiны еўрапейскi стандарт бiяпашпарта. Краiны ЕС пакуль не дамовiлiся, якiя бiяпараметры ўзяць за аснову: лiчбавы фотаздымак, адбiткi пальцаў цi зрэнку вока.
Нагадаю, што працэс «бiяпашпартызацыi» ў заходнiх краiнах свету актыўна пачаўся пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ў ЗША. Гэтыя дакументы лiчацца дадатковымi мерамi абароны ад тэрарыстаў i незаконных мiгрантаў. Бо, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогii, «намаляваць» фальшывыя дакументы, якiя немагчыма адрознiць ад сапраўдных, зараз не так ужо складана. Таму некаторыя краiны Еўрасаюза, напрыклад, ужо заявiлi аб гатоўнасцi ўкаранiць у пашпарты сваiх грамадзян спецыяльны электронны чып, у якiм будуць змешчаны бiяметрычныя характарыстыкi ўладальнiка, якiя падабраць немагчыма: адметнасцi твару (iх лёгка разгледзець на спецыяльнай лiчбавай фотакартцы), вачэй (iнфармацыю аб сканiраваннi зрэнак таксама можна занесцi ў гэтую базу звестак), адбiткi пальцаў i нават асаблiвасцi голасу. Безумоўна, Беларусь не павiнна заставацца ў баку ад гэтых працэсаў. Намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў падкрэслiў, што па даручэнню Прэзiдэнта МУС працуе ў гэтым накiрунку i як толькi з’явiцца адпаведнае рашэнне кiраўнiцтва краiны, бiяметрычныя пашпарты будуць уведзены i ў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш бiяпашпарт павiнен адпавядаць еўрапейскiм стандартам, каб беларус без «блуканняў па пакутах» мог прайсцi праз тамтэйшыя сiстэмы пагранiчнага кантр
|
|