Сетку гiпермаркетаў у Беларусi неабходна актыўна развiвацьУ краiне практычна рэалiзуецца праграма будаўнiцтва гiпермаркетаў не толькi ў сталiцы, але i ў буйных гарадах. Яе мэта — наладзiць максiмальна выгадныя i зручныя для спажыўцоў умовы набыцця харчовых i прамысловых тавараў. За апошнiя гады ў Мiнску адкрыты i паспяхова працуюць гiпермаркеты «Гiпа», «Прастор», «Карона», «Бiгз». Адначасова развiваецца сетка так званых зручных магазiнаў, якiя размешчаны недалёка ад жылых дамоў i гандлююць асартыментам тавараў першай неабходнасцi. У рамках рэалiзацыi праграмы развiцця ўнутранага гандлю Беларусi на 2006—2010 гады прадугледжваецца будаўнiцтва 44 буйных гандлёвых цэнтраў, з iх у Мiнску — 12, у тым лiку трох з прыцягненнем замежных iнвестыцый. У час наведвання гiпермаркета «Прастор» Прэзiдэнт пабываў у гандлёвай зале, вытворчых цэхах, паразмаўляў з прадаўцамi i пакупнiкамi. У ходзе размовы з кiраўнiцтвам СЗАТ «ПрасторМаркет» абмеркаваны шэраг праблем функцыянавання буйных гандлёвых комплексаў, у прыватнасцi, разглядалiся пытаннi паставак морапрадуктаў i рыбы. Iшла размова таксама аб заканадаўчым рэгуляваннi фiнансавых узаемаадносiнаў гiпермаркетаў i пастаўшчыкоў тавараў. Кiраўнiк дзяржавы даручыў кiраўнiцтву СЗАТ «ПрасторМаркет» i мiнскiм уладам на працягу двух гадоў пабудаваць у беларускай сталiцы яшчэ 5 такiх гiпермаркетаў. Аляксандр Лукашэнка выказаўся за павелiчэнне долi тавараў беларускай вытворчасцi ў гiпермаркетах i буйных магазiнах краiны. Цяпер доля айчынных тавараў у гiпермаркеце «Прастор» складае 60 працэнтаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 снежня наведаў мiнскi гiпермаркет «Прастор». У свой час Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне ўраду i сталiчным у
|
|