21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гербы населеных пунктаў Мiнскай вобласцi: гонар за даўнiну, упэўненасць у будучынi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Геральдычныя сiмвалы




Нядаўна Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь падпiсаў Указ № 691 «Аб заснаваннi афiцыйных геральдычных сiмвалаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Мiнскай вобласцi». У адпаведнасцi з iм былi заснаваны гербы i сцягi горада Стоўбцы i Стаўбцоўскага раёна, горада Фанiпаль i Мiнскага раёна. Такiм чынам, на сёння ў Мiнскай вобласцi ўжо 27 адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных i тэрытарыяльных адзiнак маюць афiцыйна зацверджаную геральдычную сiмволiку. Зрэшты, гэта зусiм не азначае, што працы геральдыстам-прафесiяналам, мясцовым органам улады, проста апантаным iдэяй стварэння цi адраджэння геральдычных сiмвалаў сваiх населеных пунктаў людзям у сталiчнай вобласцi ўжо не засталося. Нават калi ўзяць не ўсю яе, а толькi адзiн Мiнскi раён, можна назваць шэраг паселiшчаў, вартых таго, каб мець уласныя герб i сцяг — Бобр, Вязынка, Ракаў, Стайкi, Сiлiчы... Cёння ж мы спынiмся на ўжо заснаваных геральдычных сiмвалах трох адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак сталiчнай вобласцi. Як заўсёды, азнаёмiць з iмi нашых чытачоў сакратар Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, галоўны спецыялiст Дэпартамента па архiвах i справаводству Мiнiстэрства юстыцыi кандыдат гiстарычных навук Марына ЕЛIНСКАЯ.

Каласы як сiмвал гаспадарчай магутнасцi

Мiнскi раён быў заснаваны ў 1934 годзе. Цэнтрам яго з’яўляецца Мiнск — адзiн са старажытнейшых гарадоў Беларусi. Зараз раён уключае ў сябе 19 сельсаветаў. Пры распрацоўцы герба i сцяга аўтары зыходзiлi з гiстарычнага мiнулага тэрыторыi Мiншчыны i сучаснага яе развiцця. Згодна з апiсаннем, герб уяўляе сабой перасечаны iспанскi шчыт, у верхнiм блакiтным полi якога на двух зялёных узгорках размешчана ўязная гарадская брама, у нiжнiм — чырвоным — полi мы бачым залаты сноп злакавых культур.

— Залатая ўязная брама горада ў верхняй частцы герба — сiмвал старажытнага Мiнска: як адмiнiстрацыйнага цэнтра i ўсiх населеных пунктаў раёна, багатай шматвяковай гiсторыi зямлi, гiсторыi ратнай славы i мiрнай стваральнай працы, — расшыфроўвае элементы герба Марына Елiнская. — За аснову адлюстравання брамы спачатку была ўзята адна з рэканструкцый старажытнага абарончага i горадаўтваральнага збудавання Мiнска эпохi сярэднявечча, аўтарам якой з’яўляецца прафесар Эдуард Загарульскi.

На гэтай рэканструкцыi Эдуарда Мiхайлавiча на браме было спачатку дзве вежы. Аднак я i Вiктар Ляхар, азнаёмiўшыся з матэрыяламi археалагiчнай экспедыцыi 1984—1986 гадоў, якая суправаджалася маштабнымi раскопкамi на месцы старажытнага горада (цяперашняя станцыя метро «Нямiга» — у бок колiшнiх «Працоўных рэзерваў»), пагаварыўшы з людзьмi, якiя знайшлi тады рэшткi ўязной брамы, прыйшлi да высновы, што яна была з адной вежай.

Сноп, каласы сiмвалiзуюць гаспадарчую магутнасць i дамiнуючы профiль эканомiкi раёна, эканамiчную бяспеку i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. Звязаныя каласы нагадваюць пра адзiнства i кiруемасць населеных пунктаў у вертыкалi ўлады. Зерне коласа — сiмвал нацыянальнага i канфесiйнага адзiнства жыхароў Мiнскага раёна. Калi гаварыць пра сiмвалiчнае значэнне колераў, дык залаты азначае багацце, сiлу, вернасць, чысцiню, пастаянства; чырвоны — храбрасць, мужнасць; блакiтны — велiч, прыгажосць; зялёны — надзею, свабоду.

(Заканчэнне будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь падпiсаў Указ № 691 «Аб заснаваннi афiцыйных геральдычных сiмвалаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Мiнска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика