Здаровы лад падоўжыць жыццё
Фармiраванне здаровага ладу жыцця стала адным з галоўных накiрункаў палiтыкi беларускай дзяржавы. Усе аспекты захавання здароўя чалавека абмяркоўвалi ўдзельнiкi канферэнцыi «Магiлёўская вобласць — тэрыторыя здароўя», якая днямi адбылася ў абласным цэнтры. На яе сабралiся больш за дзве сотнi спецыялiстаў у сферах медыцыны, адукацыi i турызму.
Спецыялiсты падлiчылi, што адмова чалавека ад тытуню i алкаголю, з аднаго боку, i фiзiчныя нагрузкi i рацыянальнае харчаванне, з iншага, могуць дадаць чалавеку аж 17 гадоў жыцця! Аднак у Магiлёўскай вобласцi ўсё яшчэ самы вялiкi працэнт курцоў у параўнаннi з iншымi рэгiёнамi, хоць ён i знiзiўся апошнiм часам з 53 да 49,9. На ўлiку ў нарколагаў сёння стаiць больш за 22 тысячы хворых на алкагалiзм. Не змяншаецца i колькасць нарказалежных людзей. Разам з тым сацыяльнае апытанне надае аптымiзму: пераважная большасць апытаных лiчаць самай вялiкай каштоўнасцю ў жыццi здароўе. Нават перад дзецьмi i сям’ёй, якiя адпаведна займаюць у iерархii каштоўнасцяў другое i трэцяе месцы. Пры гэтым чатыры пятых удзельнiкаў апытання не маюць сумневаў, што быць здаровым — гэта модна. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фармiраванне здаровага ладу жыцця стала адным з галоўных накiрункаў палiтыкi беларускай дзяржавы. Усе аспекты захавання здароўя чалавека абмяркоўвалi |
|