Контуры будучага
Святлана ЯСКЕВIЧ
спрабавалi акрэслiць удзельнiкi Лiвадзiйскага клуба ў Брэсце
Другое пасяджэнне «Лiвадзiйскага клуба» прайшло 7—8 снежня ў Брэсце. Вучоныя, палiтолагi, палiтыкi, грамадскiя дзеячы Беларусi, Расii, Украiны сабралiся на навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 15-годдзю ўтварэння СНД. Першы такi форум адбыўся ў Ялце, у Лiвадзii, адсюль i назва клуба. Там былi сфармуляваныя i галоўныя задачы клуба: абмеркаванне i ацэнка грамадскiх трансфармацый у новай геапалiтычнай рэальнасцi, павышэнне ўзаемнай iнфармаванасцi аб працэсах у розных дзяржавах, развiццё дыялога памiж нацыянальнымi гуманiтарнымi элiтамi i iншыя. На канферэнцыю ў Брэст прыехала каля сямiдзесяцi ўдзельнiкаў клуба. Сярод выступоўцаў былi памочнiк Прэзiдэнта Беларусі — начальнiк Галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Алег Праляскоўскi, дэпутаты Дзярждумы Расii Вiктар Алкснiс i Уладзiмiр Мядзiнскi, прадстаўнiкi навуковай элiты трох краiн. Удзельнiкаў форуму прывiтаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар. Гаворачы аб узаемаадносiнах Расii, Беларусi i Украiны, Алег Праляскоўскi адзначыў, што гэтыя тры краiны аб’ядноўваюць агульная гiсторыя, культурныя i эканамiчныя сувязi. Ён падкрэслiў, што тэму iнтэграцыi, развiцця Садружнасцi Незалежных Дзяржаў падтрымлiвае абсалютная большасць беларускiх грамадзян. Мiж тым, паводле слоў памочнiка Прэзiдэнта, «для таго, каб усвядомлена будаваць будучае, неабходна канцэптуальна ацанiць прычыны распаду СССР, той шлях развiцця, якi прайшлi дзяржавы ў постсавецкi перыяд, прааналiзаваць промахi i дасягненнi кожнага з нацыянальных шляхоў развiцця, а таксама перспектывы i магчымасцi новай iнтэграцыi ў рамках той або iншай мадэлi». На пленарным пасяджэннi i ў ходзе работы секцый члены «Лiвадзiйскага клуба» разглядалi шляхi гуманiтарнай iнтэграцыi краiн, выпрацоўвалi матэлi i праекты сумеснага супрацоўнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
спрабавалi акрэслiць удзельнiкi Лiвадзiйскага клуба ў Брэсце |
|