21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Сацыяльны пакет» у звязцы з узносамi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Кожны працуючы грамадзянiн Беларусi павiнен плацiць узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, i само па сабе гэта — падстава для атрымання пенсiй i дапамог. Мiж тым не сакрэт: калi-нiкалi наконт падобных выплат узнiкаюць пытаннi. У прыватнасцi, цi абавязаны рабiць страхавыя адлiчэннi чалавек, якi выконвае пэўную работу па дагаворах падраду, як разлiчваюцца «бальнiчныя», хто мае права на дапамогу па догляду дзiцяцi ва ўзросце больш чым 3 гады, што рабiць, калi выплаты дзiцячых дапамог затрымлiваюцца, нарэшце, як зараз плацяць сацстрах iнвалiды? Усё гэта сталася тэмай чарговай «прамой лiнii» «Звязды». Такiм чынам, сёння на пытаннi чытачоў нашай газеты адказвае намеснiк кiраўнiка Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Наталля Мiкалаеўна ШАЎЛОЎСКАЯ.

— Мяне завуць Мiкалай Васiльевiч, а званю з такой нагоды. Справа ў тым, што я пражываю ў Чэрвеньскiм раёне, а вось працую — у Мiнску. У сувязi з гэтым пытанне: куды пералiчваюцца мае ўзносы сацыяльнага страхавання? I, уласна кажучы, куды мне праз тры гады звяртацца з пытаннем аб прызначэннi пенсii — у раён цi ў сталiцу?

— Калi чалавек не з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам i працуе па найму, то ўзносы выплачвае яго работадаўца па месцы свайго знаходжання. Што ж да пенсii, то яна заўсёды прызначаецца па месцы жыхарства. Аднак, Мiкалай Васiльевiч, хвалявацца ў такой сiтуацыi не варта. Перад дасягненнем пенсiйнага ўзросту непасрэдна ад вас патрабуецца толькi падаць заяву на прызначэнне пенсii свайму работадаўцу. А, згодна з заканадаўствам, у сваю чаргу ўжо сам работадаўца абавязаны аформiць усе неабходныя дакументы i прадставiць iх па месцы вашага жыхарства.

Дарэчы, нягледзячы на «несупадзенне» месцаў жыхарства i працы, можаце быць упэўненыя — вашы ўзносы на сацыяльнае страхаванне нiкуды не «прападаюць». Iнфармацыя аб узносах, налiчаных работадаўцам на кожнага работнiка, штогод прадастаўляецца ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва. Пры гэтым кожны работнiк мае поўнае права звярнуцца ў Фонд i атрымаць выпiску са свайго iндывiдуальнага рахунка.

— Атрымалася так, што мой дзядзька, што жыве ў Драгiчынскiм раёне, працаваў у калгасе ўжо з 12 гадоў, i зараз мае наконт гэтага ўсе пацвярджальныя дакументы. Аднак калi прыйшоў час прызначаць пенсiю, то перыяд работы ў калгасе чамусьцi залiчылi ў стаж не цалкам, а толькi з 16-гадовага ўзросту. Цi правiльна гэта?

Таццяна Рыгораўна ЯКУБОВIЧ, г. Мiнск.

— Сёння маю вельмi нiзкую пенсiю ў сувязi з тым, што ў свой час 12 гадоў жыла на хутары i не мела магчымасцяў працаваць, а пасля 8 гадоў даглядала мацi. Цi павiнны былi гэтыя перыяды залiчыць у мой стаж?

Ядвiга Станiславаўна ЛАДЫШ, Воранаўскi раён.

— На жаль, Таццяна Рыгораўна i Ядвiга Станiславаўна, пытаннi прызначэння пенсiй не адносяцца да кампетэнцыi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Каб даведацца, што залiчваецца i што не залiчваецца ў стаж, а таксама як вылiчваецца памер пенсii, вам лепш звярнуцца адпаведна ў Брэсцкi i Гродзенскi абласныя камiтэты па працы i сацыяльнай абароне цi ў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.

— Праз пяць гадоў выходзiць на пенсiю. Цi маю я права рабiць страхавыя адлiчэннi ў памеры не 1, а, да прыкладу 5 працэнтаў са свайго заробку з тым, каб потым павялiчыўся яе памер? I цi ёсць магчымасць, па прыкладу Расii, рабiць адлiчэннi ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва цi ў iншыя фонды на «дадатковую» пенсiю?

Андрэй Пятровiч БОРБАТ, г. Мiнск.

— Згодна з заканадаўствам, рабiць адвольныя адлiчэннi ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва нельга: усе працуючыя грамадзяне плацяць узносы ў памеры 1 працэнта ад свайго заробку, а работадаўцы ў большасцi выпадкаў — у памеры 35 працэнтаў ад фонду зарплаты. Што ж да адлiчэнняў на дадатковую пенсiю, то такая магчымасць ёсць. Аднак толькi ў рамках недзяржаўнага страхавання, якое здзяйсняецца асобнымi страхавымi арганiзацыямi.

— Падчас працаўладкавання патрабуецца прадстаўленне «зялёнай карткi» — пасведчання дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Але што рабiць, калi такое пасведчанне згубiлася, а я маю намер змянiць месца працы? I цi давядзецца плацiць пры аднаўленнi карткi якi-небудзь штраф?

Святлана Васiльеўна САРОКА, г. Мiнск.

— Калi пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання згубiлася, работнiк павiнен звярнуцца да «новага» работадаўцы з заявай. На падставе гэтага работадаўца афармляе адпаведныя дакументы i прадстаўляе iх у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва. А Фонд выдае новае пасведчанне. Пры гэтым выкарыстанне якiх-небудзь штрафаў у адносiнах да работнiка ў такой сiтуацыi не прадугледжана.

— Непакоiць Андрэй, званю з Мiнска. Патлумачце, калi ласка, цi спаганяюцца адлiчэннi сацыяльнага страхавання з аўтарскiх узнагароджанняў? I калi так, то якi парадак такiх спагнанняў, у прыватнасцi, хто павiнен плацiць узносы — асабiста я цi заказчык?

— Законам «Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» ў прыватнасцi прадугледжана, што за асоб, што працуюць у юрыдычных асоб цi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, прадметам якога з’яўляецца выкананне работ, аказанне паслуг цi стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, павiнны выплачвацца ўзносы ў абавязковым парадку. Прычым пры такiх формах занятасцi адлiчэннi на сацстрах у памеры 35 працэнтаў з сумы аўтарскага ўзнагароджання здзяйсняе непасрэдна работадаўца. I ён жа пералiчвае ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва 1 працэнт ад гэтай сумы.

— Турбуе Пётр Iванавiч. Час ад часу я выконваю прыватныя заказы, iнакш кажучы, працую па грамадзянска-прававых дагаворах у фiзiчных асоб. Цi абавязаны яны рабiць за мяне адлiчэннi ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва?

— Згодна з заканадаўствам, за работнiкаў, якiя працуюць па грамадзянска-прававых дагаворах, у абавязковым парадку павiнны плацiць страхавыя ўзносы толькi юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. А вось фiзiчныя асобы, у якiх вы працуеце, плацiць такiя ўзносы не абавязаны.

Разам з тым трэба мець на ўвазе, што чалавек, якi працуе па грамадзянска-прававому дагавору, прадметам якога з’яўляецца выкананне работ, аказанне паслуг цi стварэнне аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi ў фiзiчнай асобы, можа рабiць адлiчэннi ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва ў добраахвотным парадку, што ў сваю чаргу дасць магчымасць атрымлiваць дапамогi i зарабляць пенсiйны стаж. Таму, Пётр Iванавiч, калi вы хочаце мець права на гэтыя гарантыi, то трэба звярнуцца ў аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва па месцы свайго жыхарства, падаць заяву аб удзеле ў сiстэме сацыяльнага страхавання, стаць на ўлiк у якасцi плацельшчыка ўзносаў i рабiць адлiчэннi самастойна. Сам жа памер такiх узносаў складзе 30 працэнтаў на пенсiйнае i 6 працэнтаў — на сацыяльнае страхаванне ад велiчынi даходаў, якую вы зноў-такi вызначыце па ўласнаму меркаванню. Бо, заўважу, што ў падобнай сiтуацыi нiякага мiнiмальнага абавязковага плацяжу наша заканадаўства не прадугледжвае.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны працуючы грамадзянiн Беларусi павiнен плацiць узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, i само па сабе гэта — падстава для атрымання пенсiй i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика