Дзевы павiнны быць уважлiвымi да свайго здароўя, а Шалi могуць пазбавiцца шкодных звычак...
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Не дазваляйце карыстацца вашай дабрынёй у карыслiвых мэтах. Умейце сказаць «не», калi гэта неабходна. У сiтуацыi, якая склалася, вам вельмi дапамогуць гiбкасць мыслення i ўменне адчуваць суразмоўцу. Не давайце волю пачуццям i эмоцыям пры зносiнах з роднымi — гэтым вы можаце паставiць сябе ў няёмкае становiшча. Беражыцеся аўторка: у гэты дзень некаторыя вашы тайны могуць усплыць на паверхню. У другой палове тыдня ў вас з’явiцца магчымасць змянiць iнтэр’ер вашага жылля. Пастарайцеся скарыстацца ёю. ЦЯЛЕЦ. Давядзецца не адзiн раз адстойваць свой пункт гледжання перад навакольнымi. Старайцеся прымяняць важкiя аргументы, але аднясiцеся ўважлiва i да слоў апанентаў. У панядзелак для дасягнення мэтаў неабходна праявiць iнiцыятыву. У аўторак усiмi сiламi пазбягайце канфлiктных сiтуацый — непажадана спрачацца нават жартам. У нядзелю пры вырашэннi любых пытанняў выказвайце непрадузятае меркаванне. БЛIЗНЯТЫ. Пачатак тыдня будзе складаным, аднак рашаючым для вашай кар’еры i адносiнаў з начальствам. Вельмi пажадана паказаць свой прафесiйны ўзровень з лепшага боку. Перамогi, якiя заваюеце на гэтым тыднi, запомняцца надоўга. У чацвер беражыце свае сiлы, бо нават самая звычайная праца можа адняць у вас шмат энергii. У пятнiцу цi суботу перад вамi могуць адкрыцца новыя прафесiйныя перспектывы. У выхадныя аддайце перавагу пасiўнаму адпачынку. РАК. Варта задумацца аб паездцы, якая, як прадказваюць зоркi, адбудзецца ў снежнi. Калi зараз усё спланаваць, падарожжа будзе вельмi ўдалым. У панядзелак магчымыя канфлiкты на працы, таму лепш зносiцца з калегамi менш i старацца не трапляць на вочы начальству. У аўторак, сераду i чацвер могуць ажыццявiцца самыя патаемныя планы i задумы. У канцы тыдня з’явiцца больш вольнага часу, а спраў i зносiнаў стане значна менш. ЛЕЎ. Службовых абавязкаў стане яшчэ больш, i яны запатрабуюць ад вас большага напружання сiл. Пастарайцеся, каб стомленасць не адбiвалася на вашых сямейных адносiнах. У аўторак варта пацешыць сябе чым-небудзь прыемным, разрадзiўшы такiм чынам абстаноўку, якая надакучыла. Усё, што вы намецiлi на сераду, абавязкова атрымаецца — калi, канешне, вы прыступiце да рэалiзацыi планаў. У чацвер важныя сустрэчы па розных прычынах могуць не адбыцца. Не перажывайце — перанясiце iх на наступны дзень. У суботу чакайце добрых навiн. ДЗЕВА. Можаце адправiцца ў дзелавыя паездкi. Будзьце больш уважлiвымi да свайго здароўя, бо шанц прастудзiцца даволi вялiкi. У панядзелак паспяшайцеся закончыць важныя справы да наступлення вечара. Падумайце, што можна зрабiць загадзя. У аўторак, асаблiва ў другую палову дня, непажаданыя вiзiты ў адмiнiстрацыйныя ўстановы. Знаходзячыся далёка ад дома, варта праявiць асаблiвую абачлiвасць. Не варта падавацца азарту ў сераду. У выхадныя будзеце зносiцца больш звычайнага. ШАЛI. Вакол вас узнiмаецца вецер змен. Цалкам магчыма, што ён знясе ад вас некаторыя шкодныя звычкi. Калi вас штосьцi трывожыць у адносiнах з калегамi цi роднымi — лепш знайсцi ў сабе сiлы i карэктна задаць пытанне на тэму, якая вас цiкавiць. У панядзелак аб’ём працы можа злёгку напалохаць, але зоркi супакойваюць: вы з iм блiскуча справiцеся, а намаганнi акупяцца спаўна. У суботу магчымы пэўныя непаразуменнi з блiзкiмi людзьмi: пастарайцеся ўпэўнiць iх у сваёй праўдзе. СКАРПIЁН. Тыдзень спрыяльны для людзей, якiя займаюцца навуковай i вучэбнай дзейнасцю. У пачатку тыдня ўзрасце верагоднасць заключэння здзелак цi выканання работ, якiя выйдуць за рамкi вашых iнтарэсаў i прымусяць ад чагосьцi адмовiцца. У аўторак наведванне падатковых службаў можа аказацца не самай удалай iдэяй. У чацвер, калi не жадаеце стаць удзельнiкам скандалу сярэднiх памераў, трымайцеся падалей ад эмацыянальна неўраўнаважаных людзей. Другая палова тыдня абяцае быць насычанай сустрэчамi з сябрамi i калегамi. Выхадныя будуць занятыя ў асноўным асабiстым жыццём. Гэта ўдалы час для пакупак i клопатаў аб асабiстай знешнасцi. СТРАЛЕЦ. Творчыя задумы будуць перапаўняць вас. Пастарайцеся не даваць абяцанняў, калi адчуваеце, што iх будзе цяжка выканаць. Чакаюцца спрыяльныя дзелавыя паездкi, сустрэчы, якiя адкрыюць новыя магчымасцi. Другая палова тыдня пройдзе таксама з прыўзнятым настроем. Праяўляючы клапатлiвасць, вы адчуеце, што таксама акружаны клопатам i ўвагай. Спрыяльныя днi — серада i субота, неспрыяльны — пятнiца. КАЗЯРОГ. Актыўнасць i прадпрымальнасць прынясе ўдачу. У панядзелак i пятнiцу пажадана не рызыкаваць, а ў iншыя днi тыдня рызыка цалкам акупiцца. Пастарайцеся спакойна ставiцца да перамен, якiя адбываюцца ў вашым жыццi. Тыдзень насычаны падзеямi i спрыяе актыўным i рашучым дзеянням. Пажадана не правакаваць адкрытага процiстаяння i канфлiктных сiтуацый. Серада можа стаць адным з самых удалых дзён тыдня: практычна ўсё, што запланавалi, рэалiзуецца. У чацвер пастарайцеся сур’ёзна падысцi да новых iдэй — гэта ключ да дасягненняў. У выхадныя пажадана нi з кiм не сварыцца, асаблiва з дзецьмi. ВАДАЛЕЙ. Тыдзень багатых магчымасцяў i натхняючых перспектыў. Магчыма атрыманне шматабяцаючых прапаноў, якiя датычацца вашага дзелавога жыцця. У сераду пастарайцеся суадносiць планы з абставiнамi, якiя рэальна iснуюць, i своечасова iх карэктаваць. Падумайце аб дадатковай крынiцы даходаў. У пятнiцу вам будзе спадарожнiчаць удача ў дзелавых сустрэчах. На працы вашы прапановы адзначыць начальства. Яно можа задумацца аб павышэннi заработнай платы, а гэта заўсёды дарэчы. Добры час для таго, каб абнавiць гардэроб. РЫБЫ. Будзьце больш аб’ектыўнымi ў ацэнках асабiстых магчымасцяў. Планаваць варта толькi тое, што ў дадзены момант вам па сiлах. Пастарайцеся расказваць пра сябе як мага менш. На працы i ў дачыненнi да дзелавых партнёраў паводзьце сябе стрымана, навакольных слухайце ўважлiва, не прапускайце цiкавых выказванняў. Накiруйце сiлы i энергiю на набыццё новых дзелавых сувязяў. Дома i ў сям’i вас чакаюць спакой i дабрабыт. У суботу правядзiце дзень творча, рэалiзуйце вашы даўнiя задумы. Нядзеля — вынiковы дзень для неафiцыйных сустрэч i перамоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|