Прадстаўнiк Беларусi прымае ўдзел у канферэнцыi па планаванню вучэнняў НАТО
Алег ЛIЦКЕВIЧ, БЕЛТА
Прадстаўнiк Узброеных Сiл Беларусi прымае ўдзел у пачатковай канферэнцыi па планаванню вучэнняў НАТО «Кааператыў лонгбоу» i «Кааператыў лансер», якая праходзiць з 11 па 15 снежня ў Тыране (Албанiя).
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мiнiстэрства абароны, абодва вучэннi адбудуцца ў 2007 годзе ў рамках праграмы НАТО «Партнёрства дзеля мiру» на тэрыторыi Албанii. Гэтыя вучэннi з’яўляюцца асноўнымi мерапрыемствамi Iндывiдуальнай праграмы партнёрства Рэспублiкi Беларусь i НАТО на 2006—2007 гады. На пачатковай канферэнцыi ў Тыране прадстаўнiк беларускага ваеннага ведамства будзе вырашаць пытаннi, якiя датычацца ўдзелу беларускiх ваеннаслужачых у гэтых мiжнародных вучэннях. У прыватнасцi, ён прыме ўдзел у распрацоўцы задумы вучэнняў. Таксама будзе вызначана колькасць асабовага складу, што будзе прыцягвацца да вучэнняў, i распрацаваны падрыхтоўчыя дакументы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнiк Узброеных Сiл Беларусi прымае ўдзел у пачатковай канферэнцыi па планаванню вучэнняў НАТО «Кааператыў лонгбоу» i «Кааператыў лансер», якая |
|