Непрадказальныя абставiныУ 2005 годзе я закончыла ВНУ i па накiраванню адпрацавала адзiн год у Навагрудку. Летам 2006 года я выйшла замуж, мой муж жыве ў горадзе Брэсце, з’яўляецца супрацоўнiкам мытнi. Цi магу я звольнiцца да заканчэння тэрмiну адпрацоўкi? На рабоце мне сказалi, што я павiнна буду вярнуць сродкi, затрачаныя на маё навучанне. Людмiла Р., Навагрудак Наймальнiк, а таксама малады спецыялiст на працягу аднаго года пасля атрымання iм прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi павiнен у трохдзённы тэрмiн пiсьмова паведамiць ва ўстанову адукацыi аб прыёме на работу або звальненнi. Аднак часткай другой пункта 19 Палажэння прадугледжваецца, што пры ўзнiкненнi абставiнаў, указаных у пунктах 15—18 дадзенага Палажэння, установы адукацыi маюць права вырашаць пытаннi пераразмеркавання або выдаваць даведку аб самастойным працаўладкаваннi выпускнiкам на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi. У вашым выпадку ўзнiклi абставiны, прадугледжаныя пунктам 16 Палажэння. Згодна з гэтым пунктам, выпускнiку — мужу (жонцы) асобы, якая з’яўляецца супрацоўнiкам мытных органаў, работа па магчымасцi прадастаўляецца па месцы праходжання яго службы. Такiм жа правам карыстаюцца выпускнiкi — муж (жонка) асобы, выбранай на выбарную пасаду ў дзяржаўныя органы, а таксама асобы з лiку ваеннаслужачых Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i вайсковых фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, супрацоўнiкаў Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi, фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, пракурорскiх работнiкаў. На выпускнiка — мужа (жонку) ваеннаслужачага тэрмiновай службы, а таксама курсанта ваенных вучылiшчаў дзеянне гэтага пункта Палажэння не распаўсюджваецца. Такiм чынам, для вырашэння пытання, якое ўзнiкла, вам неабходна звярнуцца ва ўстанову адукацыi, якую вы закончылi, з дакументамi, што пацвярджаюць факт заключэння шлюбу, а таксама факт работы мужа ў мытных органах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2005 годзе я закончыла ВНУ i па накiраванню адпрацавала адзiн год у Навагрудку. Летам 2006 года я выйшла замуж, мой муж жыве ў горадзе Брэсце, з’яўл |
|