21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

50 ТЫСЯЧ ЗА ГАЛАВУ ЗАБОЙЦЫ ПРАСТЫТУТАК

Менавiта такую ўзнагароду прапанавалi брытанскiя ўлады за дапамогу ў затрыманні серыйнага маньяка, ахвярамi якога сталi тры прастытуткi з горада Iпсвiч.

2, 8 i 10 снежня палiцыя графства знайшла трупы трох жанчын — Гемы Эдамс (25 гадоў), Танi Нiкол (19 гадоў) i Энелi Элдэртан (24 гады). Усе яны з’яўлялiся прадстаўнiцамi самай старажытнай прафесii. Тым часам працягваюцца пошукi яшчэ адной жанчыны — Паулы Кленел (24 гады), якая знiкла без звестак увечары 9 снежня. На дапамогу мясцовым палiцэйскiм прыбыў афiцэр Дэйв Джонстан, якi ўзначальвае падраздзяленне Скотланд-Ярда па расследаванню цяжкiх злачынстваў. У пошуках удзельнiчае больш за 100 прадстаўнiкоў праваахоўных органаў, квартал чырвоных лiхтароў Iпсвiча патрулююць узмоцненыя нарады палiцэйскiх, дадатковыя сiлы прыбываюць з Норфалка.

I ЗНОЎ У БАГДАДЗЕ ЎЗРЫВАЮЦЬ

Учора ранiцай у iракскай сталiцы адбылiся чарговыя выбухi з чалавечымi ахвярамi.

Спачатку ўзарваўся аўтамабiль каля палiцэйскага ўчастка. Потым тэрарыст-самазабойца падарваў грузавiк з выбуховым рэчывам. Загiнулi 57 чалавек, каля 150 чалавек атрымалi раненнi. Тэракт адбыўся на плошчы Тайран, дзе знаходзяцца некалькi мiнiстэрстваў. Ахвярамi сталi ў асноўным шыiцкiя рабочыя, якiх смяротнiк прыманiў да аўтамабiля прапановай падзарабiць. Пасля выбуху па людзях, якiя беглi, адкрылi агонь са стралковай зброi. Таксама прагучалi два выбухi, накiраваныя супраць палiцэйскiх патрулёў, у вынiку якiх загiнулi два палiцэйскiя i сем цывiльных асоб.

А ЧЭРГI РАСТУЦЬ...

Вадзiцелi-дальнабойшчыкi, якiя стаяць у шматкiламетровых чэргах на мяжы Латвii i Расii, учора ў знак пратэсту супраць бяздзейнасцi латвiйскiх уладаў заблакiравалi пад’язныя шляхi да мяжы РФ у раёне горада Лузда.

Вадзiцелi перакрылi шашу, якая вядзе да КПП «Церахава», i патрабавалi тэрмiновага вырашэння транзiтнага крызiсу. У сваю чаргу жыхары горада выказалi сваё абурэнне дзеяннямi дальнабойшчыкаў i абяцалi правесцi свае акцыi пратэсту. Як вядома, чэргi з грузавых аўтамабiляў, якiя чакаюць мытнага агляду, стаяць на мяжы дзвюх краiн са жнiўня. 30—40-кiламетровыя чэргi шкодзяць экалогii Луздзенскага раёна, i мясцовыя ўлады пагражаюць, што перакрыюць пад’язныя шляхi да мяжы.

АРКТЫКА ЗАСТАНЕЦЦА БЕЗ ЛЁДУ?

Арктычныя льды амаль поўнасцю растануць да 2040 года. Гэта адбудзецца, калi чалавецтва не спынiць сучасныя маштабы выкiдаў у атмасферу газаў, якiя выклiкаюць «парнiковы эфект», сцвярджаюць аўтары даследавання, вынiкi якога публiкуе Geophisical Research Letters.

Вучоныя з дапамогай камп’ютарных мадэляў паспрабавалi спрагназаваць будучае становiшча льдоў ля паўночных берагоў Канады. Адпаведна адной такой мадэлi, у 2040 годзе застанецца толькi невялiкi ўчастак вечнага лёду каля паўночнага ўзбярэжжа Канады i Грэнландыi. Адкрытая водная паверхня паглынае значна большую колькасць цяпла, чым лёд, а гэта азначае, што ўчасткi акiяна, якiя вызваляцца ад ледзянога покрыва, будуць больш стымуляваць працэс пацяплення клiмату. Гэта рэзка паскорыць працэс клiматычных змен. Мадэлi прагнозаў сведчаць аб тым, што праз 20 гадоў хуткасць скарачэння колькасцi арктычных iльдоў павялiчыцца ў 4 разы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзiцелi-дальнабойшчыкi, якiя стаяць у шматкiламетровых чэргах на мяжы Латвii i Расii, учора ў знак пратэсту супраць бяздзейнасцi латвiйскiх уладаў з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика