Лiчыце ваду — плацiце менш
Святлана БАРЫСЕНКА
Да 1 студзеня 2009 года за домаўладаннямi — шматкватэрнымi дамамi, якiя не вызначацца з укараненнем таварыства ўласнiкаў, будуць прызначаны ўпаўнаважаныя асобы, якiя будуць прадстаўляць iнтарэсы ўласнiкаў i наймальнiкаў.
Зараз у прыватнай уласнасцi знаходзiцца крыху больш за 80 працэнтаў кватэр, i iх насельнiкi даволi хутка ацанiлi «плюсы» такога становiшча. Аднак станоўчыя моманты прынцыпаў самакiравання ў пытаннях жыллёва-камунальнага абслугоўвання, вiдаць, застаюцца незразумелымi: створана пакуль усяго 450 таварыстваў, i галоўным чынам у новабудоўлях. Верагодна, усведамленне проста ўласнасцi даецца лягчэй, чым уласнасцi агульнадолевай. Да таго ж, беларусы пакуль не поўнасцю аплачваюць затраты па камунальных паслугах. Як паведамляюць ва ўпраўленнi жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, узровень кампенсавання затрат не павiнен перавысiць у наступным годзе 42 працэнтаў. Паводле папярэднiх прагнозаў, аб 100-працэнтнай аплаце можна будзе гаварыць блiжэй да 2015 года i ў залежнасцi ад росту даходаў насельнiцтва. Пакуль жа павышэнне сумы выплат па жыроўках вагаецца на ўзроўнi iнфляцыi — да 5 долараў у год. У выйгрышы па аплаце будуць тыя, хто ўстанаўлiвае прыборы iндывiдуальнага ўлiку вады, электраэнергii i газу. Практыка паказвае, што спажыванне той жа вады ў такiх выпадках скарачаецца прыкладна ўдвая. Гэта не толькi зберагае грошы канкрэтнага ўласнiка, але i скарачае дзяржаўныя выдаткi. Менавiта таму нельга думаць, што хтосьцi вымушаны плацiць за ўсiх злосных неплацельшчыкаў. Тут, як кажуць, кожны — за сябе, а эканомiя — для ўсiх. Дарэчы, працэс утанаўлення прыбораў iндывiдуальнага ўлiку прасоўваецца марудна. Мяркуецца паскорыць яго з дапамогай прыцягнення банкаўскiх крэдытаў, якiя грамадзяне будуць пасля кампенсаваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 1 студзеня 2009 года за домаўладаннямi — шматкватэрнымi дамамi, якiя не вызначацца з укараненнем таварыства ўласнiкаў, будуць прызначаны ўпаўнаважа |
|