Першыя ў гульнi № 1
Iрына ПРЫМАК
Футбол Выканкам беларускай федэрацыi футбола падвёў вынiкi мiнулага сезона i вызначыў лепшых iгракоў-2006.Так, лепшымi iгракамi сталi: галкiпер Аляксандр Плотнiкаў («Дарыда», Мiнскi раён), абаронца Дзмiтрый Молаш, нападаючы Аляксандр Клiменка (абодва з барысаўскага БАТЭ), паўабаронца Алег Страхановiч (мiнскi МТЗ-РIПА). Лепшым футбалiстам Беларусi прызнаны Аляксандр Глеб (лонданскi «Арсенал»). Сярод жанчын у гульнi № 1 вызначылi Вольгу Анiскаўцаву (казахстанскi «Алма-КТЖ»). Лепшым iграком 16-га першынства краiны стаў трактаразаводзец Алег Страхановiч, чэмпiянату па футзалу — Уладзiмiр Левус (сталiчны МАПIД). Лепшы трэнер Беларусi — настаўнiк барысаўскага БАТЭ Iгар Крыўшэнка (сёлета яго каманда здабыла Кубак Беларусi i выйграла чэмпiянат). Дарэчы, зараз ён стажыруецца ў iтальянскiм «Ювентусе». Прыз справядлiвай гульнi дастаўся салiгорскаму «Шахцёру», якi, нагадаем, у апошнiм туры адабраў ачкi ў будучага чэмпiёна. Прыз глядацкiх сiмпатый быў уручаны «Гомелю», бо матчы гэтай каманды наведала 76 900 балельшчыкаў. За волю да перамогi ўзнагародзiлi магiлёўскi «Днепр». «Пагрозай аўтарытэтаў» назвалi мiнскi МТЗ-РIПА, якi набраў больш за астатнiх ачкоў у сустрэчах з лiдарамi. Клубаў стане больш З 2008 года ў вышэйшай лiзе чэмпiянату Беларусi па футболу будзе гуляць 16 каманд. Пашырыць колькасць удзельнiкаў элiтнага дывiзiёна вырашылi днямi на выканкаме беларускай федэрацыi футбола (15 спецыялiстаў былi «за», 5 —»супраць»). У наступным жа сезоне застанецца 14 клубаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выканкам беларускай федэрацыi футбола падвёў вынiкi мiнулага сезона i вызначыў лепшых iгракоў-2006 |
|