Юнацкiя каманды рыхтуюцца ўзяць у рукi аранжавы мячБаскетбол Сёння ў сталiчным Палацы спорту стартуе X Мiжнародны турнiр па баскетболу, якi стане для беларускiх дружын (узрост iгракоў не перавышае 16 гадоў) праверкай сiл перад чэмпiянатам Еўропы-2007 у Латвii (дзяўчаты будуць гуляць у вышэйшым дывiзiёне «А») i ў Македонii (нашы юнакi будуць змагацца за пуцёўку ў элiту ў дывiзiёне «В»).Паводле слоў галоўнага суддзi Леанiда Разiнскага, юбiлейны турнiр вырашылi правесцi ў Мiнску, а наогул гаспадаром пляцоўкi з’яўляецца Гомель, бо менавiта адтуль родам Уладзiмiр Рыжанкоў, у гонар якога i праводзяцца спаборнiцтвы. «Ён сам былы баскетбалiст, першы прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта (у 1991 годзе) i мiнiстр спорту i турызму РБ (у 1995-м), — узгадвае Леанiд Разiнскi. — Рыжанкоў узначальваў дэлегацыю нашай краiны на Алiмпiядзе ў Атланце. Памёр Уладзiмiр Мiкалаевiч 12 снежня 1996 года. Рашэннем урада РБ аб ушанаваннi яго памяцi i быў арганiзаваны такi турнiр». Заўважу, што ўваход у Палац спорту будзе бясплатным. У першы дзень турнiру беларускiя дзяўчаты i юнакi будуць спаборнiчаць з украiнскiмi камандамi, 14 снежня з расiйскiмi, 15-га — з лiтоўскiмi. Амаль усе матчы з удзелам нашых спартсменаў пачынаюцца а 16-й i 18-й гадзiне. Толькi ў дзень адкрыцця турнiру юнакi пачнуць гуляць у 18.30, бо а 18-й гадзiне адбудзецца афiцыйная цырымонiя адкрыцця спаборнiцтваў. Дарэчы, акрамя кубкаў, для пераможцаў iснуюць i спецыяльныя прызы ад Мiнiстэрства спорту i турызму РБ, Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта i беларускай федэрацыi баскетбола: будуць вызначаны лепшыя абаронца, нападаючы, цантравы, самы вынiковы iгрок, мiс i мiстар турнiру.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў сталiчным Палацы спорту стартуе X Мiжнародны турнiр па баскетболу, якi стане для беларускiх дружын (узрост iгракоў не перавышае 16 гадоў) прав |
|