Новы год у сталiцы: што, дзе, калi
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Да Новага года сталiца падрыхтавалася, мiнчане i госцi горада застануцца задаволенымi. Такога нiколi не было — святочныя i канцэртныя мерапрыемствы будуць праведзены адразу на 160 пляцоўках горада. Пачнецца святкаванне 2007-га традыцыйна 23 снежня з вялiкага кiрмашу на праспекце Пераможцаў.
ПАРАД ДЗЕДАЎ МАРОЗАЎ СТАНЕ САМЫМ БУЙНЫМ На галоўную ёлку краiны дзецi будуць запрошаны ў Палац Рэспублiкi 27 снежня. Сярод iншых мерапрыемстваў, якiя кожны год праводзяцца ў час Калядаў i Новага года, можна вызначыць уручэнне спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта краіны за духоўнае адраджэнне (урачыстасць адбудзецца 7 студзеня гэтаксама ў Палацы Рэспублiкi) i трэцi па лiку калядны турнiр па хакею на прызы Прэзiдэнта Беларусi, якi пройдзе з 3 па 7 студзеня. Упершыню святочныя канцэрты пройдуць i на новай пляцоўцы перад Нацыянальнай бiблiятэкай. А ўвогуле, у кожным раёне сталiцы вялiкiя гуляннi будуць арганiзаваны як мiнiмум у трох месцах. I гэта толькi на асноўных кропках: — Праводзiць навагоднiя канцэрты, гуляннi запланавана як мага блiжэй да жылых мiкрараёнаў сталiцы. Гэта датычыцца буйных мерапрыемстваў, на якiя звычайна прыходзяць паглядзець, узяць удзел i проста цiкава правесцi час шмат людзей. На Кастрычнiцкай плошчы i на праспекце Пераможцаў, як было i раней, з’явiцца лядовы каток. Але ў навагоднюю ноч, для таго, каб людзi не хадзiлi па лёдзе, канцэртная праграма ў цэнтры горада не прадугледжана. Замест яе пройдуць выступленнi фiгурыстаў, спартсменаў пад музыку. Так зручней для мiнчан, — расказаў намеснiк начальнiка ўпраўлення культуры Мiнгарвыканкама Анатоль САБIТАЎ. — Разам з тым кожны сталiчны раён падрыхтаваў новую, цiкавую праграму. У цэнтры ж сталiцы, як i заўсёды, будзе наладжана ўрачыстае шэсце Дзядоў Марозаў i Снягурак. У гэтым годзе iх будзе больш: сто казачных вестуноў свята, да шэсця якiх далучацца яшчэ пераапранутыя народныя героi. — Яскравую навагоднюю «дэлегацыю» ўзначалiць галоўны Дзед Мароз. Трыццатага снежня а палове адзiнаццатай шэсце пачнецца ад Палаца спорту i завершыцца каля Палаца Рэспублiкi. Па камандзе галоўнага Дзеда Мароза навагодняя ёлка запалiць свае агеньчыкi, i Новы год пачне рухацца да нас! Галоўны Дзед расчынiць вялiкi мех з падарункамi, а астатнiя Дзяды Марозы разкрые iх дзецям, — апiсаў пачатак вiдовiшча Анатоль Сабiтаў. I, канешне ж, галоўны навагоднi салют узнiмецца ў неба ў Навагоднюю ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Адбудзецца гэта а палове другой. Чакаецца, што феерверк пройдзе пад музычнае суправаджэнне. Усе вулiчныя святкаваннi непасрэдна ў святочную ноч працягнуцца да чатырох гадзiн ранiцы. Сталiчны транспарт таксама будзе працаваць у спецыяльным рэжыме, каб усе жадаючыя змаглi даехаць да свайго дома у навагоднюю ноч без цяжкасцяў. ЁЛАЧНЫЯ КIРМАШЫ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ БЕЗ ВЫХАДНЫХ З 10 ДА 19 ГАДЗIН Паводле слоў начальнiка аддзела гандлю i грамадскага харчавання ўпраўлення спажывецкага рынка Мiнгарвыканкама Таццяны Касцюк, з 23 па 31 снежня працуюць ёлачныя кiрмашы. Усяго ў 150 месцах сталiцы можна будзе набыць лясную прыгажуню. Графiк працы кiрмашоў — з 10 гадзiн ранiцы да 19 гадзiн вечара, без перапынкаў i выхадных. Самы ж вялiкi навагоднi кiрмаш 23 снежня на праспекце Пераможцаў будзе гандляваць ёлачнымi ўпрыгажэннямi, прысмакамi да святочнага стала, маскараднымi ўборамi. Святочнае аздабленне вiтрын i гандлёвых памяшканняў завершана. У крамах, гiпермаркетах, унiвермагах прадугледжаны навагоднiя i калядныя скiдкi на тавары. — Рэкламных акцый, прэзентацый тавараў праводзiцца шмат, таму спажывец у перадсвяточны перыяд можа набыць некаторую прадукцыю танней, — расказала Таццяна Касцюк. — Гандлёвыя кропкi прапануюць усю лiнiю спецыяльных навагоднiх тавараў — касцюмы Дзеда Мароза i Снягуркi, дзiцячае маскараднае адзенне. А вось петарды i iншая пiратэхнiка, падкрэслю, забаронены для продажу i выкарыстання ўвогуле. Арыгiнальныя кулiнарныя вырабы кандытарскiх фабрык з сiмваламi надыходзячага года, выраблены з натуральных ягад i садавiны, у апошнi тыдзень перад святам запоўняць палiцы гандлёвых кропак. Прадуктаў для святочнага стала гандлёвая сетка назапасiла на любы густ. Выставы продаж ў дэманстрацыi i дэгустацыi праводзiць амаль кожнае прадпрыемства — не толькi магазiн, але i харчовыя кропкi. Навагоднiя падарункi камплектуе па заяўках устаноў кожнае прадпрыемства гандлю. РЭСТАРАНЫ АДЧЫНЕНЫ ДА РАНIЦЫ Згодна з графiкам паставак, 2 мiльёны 128 тысяч бутэлек шампанскага было прадугледжана прадаць за апошнiя чатыры месяцы. На сённяшнi момант 1 мiльён 600 тысяч бутэлек атрымана. Таму галоўным святочным напоем мiнчане будуць забяспечаны. Дарэчы, правiлы продажу алкагольнай прадукцыi ў навагоднюю ноч зменены не будуць. Як паведамiла Таццяна Касцюк, у апошнi дзень года харчовыя гандлёвыя прадпрыемствы кшталту гастраномаў будуць працаваць да 21 гадзiны. Унiверсамы i буйныя крамы, дзе ганлююць прадуктамi, зачыняцца ў 23 гадзiны. Гандлёвыя кропкi, якiя спецыялiзуюцца на продажы спажывецкiх тавараў, будуць працаваць да 20.00, унiвермагi i буйныя ўнiверсальныя магазiны — да дзевяцi гадзiн вечара. Рынкi сталiцы будуць працаваць па звычайнаму графiку. — Усе кафэ i рэстараны, у якiх праводзiцца святкаванне Новага года, з 15 снежня па 1 студзеня зачыняцца у шэсць гадзiн ранiцы, — сказала спецыялiст. — Ужо зараз складзена святочнае меню для наведвальнiкаў. З 22 снежня па 6 студзеня ў кропках харчавання будуць праводзiцца дэгустацыя i выстава-продаж прысмакаў. Дарэчы, у Мiнску налiчваецца каля 1,5 тысячы аб’ектаў грамадскага харчавання, якiя могуць прыняць 116 тысяч наведвальнiкаў. Сярод усiх гэтых кропак — 700 рэстаранаў i кафэ. Ужо зараз для правядзення святочных вечарын забранiравана больш за 95 працэнтаў месцаў. Таму тым, хто жадае адзначыць свята у рэстаране, застаўся лiтаральна адзiн дзень для заказу месца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Новага года сталiца падрыхтавалася, мiнчане i госцi горада застануцца задаволенымi. Такога нiколi не было — святочныя i канцэртныя мерапрыемствы бу
|
|