Уклады беларусаў павялiчылiся больш як на 2 трлн рублёў
Iгар ГРЫШЫН
За 11 месяцаў рублёвыя i ўклады ў замежнай валюце насельнiцтва ў беларускiх банках у пераразлiку на нацыянальную валюту павялiчылiся больш як на 2 трыльёны рублёў, або на 38,4 працэнта, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
За студзень—лiстапад гэтага года дэпазiты грамадзян у нацыянальнай валюце ўзраслi на 1,6 трыльёна рублёў (на 44,7 працэнта), а ў замежнай — на 231,3 мiльёна долараў ЗША (на 26,8 працэнта). Такiм чынам на пачатак снежня ўклады фiзiчных асоб у нацыянальнай валюце дасягнулi каля 5,3 трыльёна рублёў, а ў замежнай — амаль 1,1 мiльярда долараў. Як падкрэслiваюць спецыялiсты галоўнага банка краiны, нягледзячы на змяншэнне стаўкi рэфiнансавання з 1 снежня да 10 працэнтаў гадавых, узровень працэнтных ставак па ўкладах у беларускiх рублях па-ранейшаму перакрывае як тэмпы iнфляцыi, так i даходнасць па зберажэннях у СКВ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 11 месяцаў рублёвыя i ўклады ў замежнай валюце насельнiцтва ў беларускiх банках у пераразлiку на нацыянальную валюту павялiчылiся больш як на 2 тры |
|