Экстрэмальны скачокСпорт-тайм Фрыстайл нездарма адносяць да аднаго з самых экстрэмальных вiдаў спорту. Так, беларус Дзмiтрый Рак да гэтага часу знаходзiцца ў непрытомнасцi ў бальнiцы Кiтая, куды трапiў пасля таго, як атрымаў траўму ў час першага этапу Кубка свету (няўдала прызямлiўся пасля скачка). Медыкi канстатавалi ў спартсмена кровазлiццё ў мозг.Шабанаў не ўпэўнены ў першым голе Нацыянальная зборная Беларусi па хакею з шайбай уступiла ў таварыскай сустрэчы вiцэ-чэмпiёнам свету, чэхам — 0:2 (прапусцiлi ў першым i другiм перыядах). Нягледзячы на тое, што Сяргей Шабанаў не змог захаваць беларускiя вароты сухiмi, галкiпера прызналi лепшым iграком матча. Дарэчы, пасля паядынку варатар прызнаўся, што сумняваецца наконт першага гола. Паводле яго слоў, шайба, быццам бы, затрымалася пад яго шчытком. Галоўны трэнер каманды Курт Фрэйзер, нягледзячы на пройгрыш, у цэлым застаўся задаволены гульнёй сваiх хакеiстаў. Асаблiва настаўнiк вызначыў Сяргея Шабанава i заўважыў, што беларусы прайгралi, бо ў камандзе шмат маладых iгракоў, якiя толькi набiраюцца вопыту, каб спаборнiчаць з такiм моцным сапернiкам. Знайшлi Шуканава? Кiраваць футбалiстамi брэсцкага «Дынама» ў будучым сезоне, хутчэй за ўсё, будзе Юрый Шуканаў, якi два гады таму зрабiў мiнскiх «бела-блакiтных» чэмпiёнамi Беларусi пасля сямiгадовага перапынку. Нагадаем, што ў апошнiм сезоне каманду з горада над Бугам узначальваў Сяргей Бароўскi. «Рэджыну» пашкадавалi Арбiтражны суд Алiмпiйскага камiтэта Iталii змякчыў пакаранне футбольнаму клубу «Рэджына», якi быў замешаны ў дагаворных матчах. Нагадаем, што каманду першапачаткова аштрафавалi на 15 ачкоў, але зараз «вiноўнiца» атрымала 4 дадатковыя ачкi i таму паднялася ў турнiрнай таблiцы серыi «А» на 19-е месца. Пасля 15 тураў у «Рэджыны» 9 ачкоў. 37 кiлаграмаў футбольнай гiсторыi Самы папулярны англiйскi клуб «Манчэстар Юнайтэд» выпусцiў кнiгу вагой...37 кiлаграмаў. У выданнi, што распавядае аб гiсторыi каманды, 850 старонак, на якiх размешчаны дзве тысячы фотаздымкаў. Кожны экзэмпляр (тыраж 9,5 тысячы) падпiсаны трэнерам Алексам Фергюсанам i легендарным iграком Бобi Чарльтанам. Кошт кнiгi — амаль 6 тысяч долараў. Лепшыя трэнеры Галоўны трэнер футбольнай каманды «Фiярэнцiна» прызнаны сваiмi калегамi лепшым клубным настаўнiкам года ў Iталii: Чэзарэ Прандэлi атрымаў прыз «Залатая лаўка». Згодна з апытаннем журналiстаў часопiсаў «Матч» i «ТОП-футбол», лепшым трэнерам Украiны стаў Алег Блахiн, якi ўзначальвае нацыянальную зборную. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фрыстайл нездарма адносяць да аднаго з самых экстрэмальных вiдаў спорту. Так, беларус Дзмiтрый Рак да гэтага часу знаходзiцца ў непрытомнасцi ў бальнi
|
|