Асаблiвасцi крымiнальнага пераследу дэпутатаў i чыноўнiкаў
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора прайшло чарговае пасяджэнне сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм сенатары разгледзелi 12 пытанняў.
У прыватнасцi, члены Савета Рэспублiкi адобрылi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытанню крымiнальнага пераследу асобных катэгорый грамадзян i iншых пытаннях крымiнальнага працэсу». Дакумент, у прыватнасцi, дапаўняе Крымiнальна-працэсуальны кодэкс артыкулам, якi рэгламентуе асаблiвасцi крымiнальнага пераследу асобнай катэгорыi службовых асоб — суддзяў, дэпутатаў ПП НС, членаў СР НС, дэпутатаў мясцовых Саветаў, народных засядацеляў i пракурорскiх работнiкаў. У гэты ж пералiк увайшлi i чыноўнiкi, якiя ўключаны ў кадравы рэестр кiраўнiка дзяржавы. Паводле законапраекта, узбуджэнне крымiнальнай справы супраць дэпутата магчымае са згоды генеральнага пракурора, а супраць асобы, што ўключана ў кадравы рэестр кiраўнiка дзяржавы, — толькi са згоды Прэзiдэнта. Без гэтых умоў iх можна будзе затрымлiваць толькi ў выпадку здзяйснення дзяржаўнай здрады або на месцы злачынства. Праводзiць жа аператыўна-пошукавыя дзеяннi ў адносiнах да iх магчыма будзе толькi са згоды генеральнага пракурора або асобы, што яго часова замяняе. Таксама ўчора сенатары разгледзелi Дэкрэт Прэзiдэнта «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях», змяненнi ў закон «Аб пенсiйным забеспячэннi» i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прайшло чарговае пасяджэнне сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм сенатары разгледзелi 12 пытанняў |
|