Налета аб’ёмы паставак газу не павiнны зменшыцца
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У структуры палiўна-энергетычнага балансу Беларусi вялiкая частка прыпадае на прыродны газ. Яго выкарыстанне павялiчваецца: за апошнiя гады аб’ём паставак з Расii ўзрос з 16 да 21 мiльярда куб. метраў.
Як паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення стратэгiчнага развiцця i iнвестыцый Мiнiстэрства энергетыкi Уладзiмiр Баброў, налета беларускiм бокам прапрацоўваецца магчымасць экспарту з РФ 21,7 мiльярда «кубоў». Карэктывы па цэнах на «блакiтнае палiва» адбудуцца, аднак пра канкрэтныя расцэнкi гаворка пакуль не iдзе — зараз вядуцца адпаведныя перамовы, якiя не зацягнуцца надоўга. Разам з тым, адзначыў Уладзiмiр Баброў, аб’ёмы паставак прыроднага газу, якiя вызначаны на наступны год, хутчэй за ўсё амаль не зменяцца. Ён нагадаў, што ў 2004 годзе кантракт з «Газпрамам» быў падпiсаны толькi ў чэрвенi, тым не менш, пастаўкi прыроднага газу ажыццяўлялiся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У структуры палiўна-энергетычнага балансу Беларусi вялiкая частка прыпадае на прыродны газ. Яго выкарыстанне павялiчваецца: за апошнiя гады аб’ём паст
|
|