«Мытны ўзнос» узрос
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускiя мытнiкi датэрмiнова выканалi гадавы план напаўнення рэспублiканскага бюджэту.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК), айчынныя мытнiкi пералiчылi ў скарбонку краiны больш за 4 трыльёны 400 мiльярдаў рублёў. У параўнаннi з мiнулым годам «мытны ўзнос» павялiчыўся больш чым на 1 трыльён рублёў. Найбольшую долю мытных паступленняў у дзяржбюджэт складаюць: падатак на дабаўленую вартасць (2 трыльёны 446 мiльярдаў рублёў) i iмпартная пошлiна на ўвезеныя ў Беларусь тавары (1 трыльён рублёў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя мытнiкi датэрмiнова выканалi гадавы план напаўнення рэспублiканскага бюджэту |
|