Казахстан гатовы пастаўляць у Беларусь нафту i газ
Уладзiмiр ВАСIЛЬКОЎ, БЕЛТА
У Беларусi i Казахстана ёсць вялiкiя магчымасцi для развiцця супрацоўнiцтва ў энергетычнай сферы. Аб гэтым заявiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Казахстан у Беларусi Балат Iскакаў.
Паводле яго слоў, Казахстан гатовы пастаўляць у Беларусь нафту i газ. У маi 2005 года было заключана двухбаковае пагадненне аб развiццi паставак энергарэсурсаў. Застаецца толькi дамовiцца з краiнамi-транзiцёрамi — Расiяй i Украiнай. «Што датычыцца цаны, то яна ўстанаўлiваецца рынкам, але абяцае быць цалкам прымальнай», — дадаў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi i Казахстана ёсць вялiкiя магчымасцi для развiцця супрацоўнiцтва ў энергетычнай сферы. Аб гэтым заявiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспу |
|