Аляксандр Лукашэнка: «У блiжэйшы час мы зможам зняць вельмi многiя пытаннi»Прэзiдэнты Беларусi i Расii пазiтыўна ацанiлi той факт, што саюзны бюджэт упершыню прыняты да пачатку новага фiнансавага года. На думку кiраўнiкоў дзяржаў, гэта сведчыць аб большай скаардынаванасцi ў працы адпаведных органаў. Да пачатку пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн правялi двухбаковыя перамовы, якiя доўжылiся амаль тры гадзiны. Каментуючы вынiкi сустрэчы ў фармаце «адзiн на адзiн», беларускi лiдар заявiў: «Мы сёння думалi вынесцi «за дужкi» пытаннi аб Канстытуцыйным акце i адзiнай валюце, над якiмi iдзе цяжкая, але плённая праца, i яшчэ некаторыя пытаннi, аб якiх шмат пiшуць. Але ў вынiку нашых цяжкiх i працяглых перамоў мы быццам бы знайшлi тую нiтку, за якую мы можам учапiцца. Думаю, у блiжэйшы час мы зможам зняць вельмi многiя пытаннi, якiя былi такiмi цяжкiмi для нас. Таму мы так доўга вялi перамовы». Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг важных рашэнняў прыняты па вынiках пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 15 снежня ў Маскве |
|