Улада — у iнтарэсах народа
Алiна ГРЫШКЕВIЧ, БЕЛТА
Актуальнае iнтэрв’ю Важнай падзеяй адыходзячага года стала змяненне структуры ўрада, накiраванае на павышэнне эфектыўнасцi яго дзейнасцi. У адрозненне ад раней дзеючай, у новай структуры лiквiдаваны дублiруючыя звёны, трохступеньчатая сiстэма кiравання заменена двухступеньчатай. Асноўнымi органамi сталi мiнiстэрствы i дзяржаўныя камiтэты. Выбудавана дакладная сiстэма вертыкалi ўлады — ад урада да райвыканкамаў.У iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Аляксандр ПАПКОЎ расказаў, што ўсе новаўвядзеннi накiраваны на вырашэнне галоўнай задачы — зрабiць сiстэму ўлады адладжанай, надзейнай i ў той жа час успрымальнай да iнавацый у кiраваннi, здольнай перабудоўвацца прымяняльна да новых умоў развiцця грамадства. Галоўная задача, якую паставiў Аляксандр Лукашэнка пасля прэзiдэнцкiх выбараў, — гэта павярнуць уладу тварам да народа. Пачынаць гэты працэс ён запатрабаваў з верхнiх эшалонаў улады — Савета Мiнiстраў, мiнiстэрстваў i ведамстваў. Прэзiдэнт Беларусi паставiў задачу дэбюракратызаваць дзяржаўны апарат, максiмальна наблiзіць уладу да iнтарэсаў чалавека, задавальнення яго штодзённых патрэб i запытаў без валакiты i фармалiзму. Як падкрэслiў Аляксандр Папкоў, толькi на аснове прадуманай, мэтанакiраванай палiтыкi па няў-хiльнаму павышэнню якасцi жыцця людзей можна разлiчваць на пастаянную шырокую i цвёрдую падтрымку сацыяльна-эканамiчнага курсу, якi праводзiцца ў краiне. Давер народа да ўлады прадугледжвае прафесiянальную i дакладную работу дзяржаўнага апарату ў цэнтры i рэгiёнах, адзначыў намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. На яго думку, важным з’яўляецца стварэнне iмiджу дзяржаўных структур як дзелавых партнёраў чалавека. Зусiм недапушчальна, калi чалавек часам трацiць тыднi i месяцы на пустыя хаджэннi па iнстанцыях, каб вырашыць элементарныя пытаннi. Перш за ўсё неабходна арганiзаваць эфектыўную работу ўстаноў i арганiзацый, непасрэдна звязаных з абслугоўваннем насельнiцтва, па прынцыпу «аднаго акна». Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта перакананы, што ў вынiку структурных змяненняў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання больш эфектыўна будуць вырашацца пастаўленыя на гэтую пяцiгодку задачы, павышацца рэзультатыўнасць кiраўнiцкай дзейнасцi. На якасна новым узроўнi вызначаны канцэптуальныя асновы ўдасканалення работы органаў улады i кiравання. У вынiку новаўвядзенняў забяспечваецца плаўны пераход ад кiравання дзяржавай, дзе пераважаюць камандна-адмiнiстрацыйныя метады, да эканамiчнага рэгулявання. А самае галоўнае — дасягаецца дакладная кiруемасць i скаардынаванасць ва ўсiх узаемазвязаных галiнах, матэрыяльныя, тэхнiчныя i кадравыя рэсурсы канцэнтруюцца на вырашэннi прыярытэтных задач. Новая структура ўрада сфармiравана на прынцыпах пераемнасцi i ўдасканалення ранейшай структуры. Цяпер утворана 25 мiнiстэрстваў, 7 дзяржаўных камiтэтаў (было 6). Пры гэтым лiквiдаваны ўсе 8 камiтэтаў пры Савеце Мiнiстраў — 2 рэарганiзаваны ў дзяржаўныя камiтэты, 5 пераўтвораны ў дэпартаменты мiнiстэрстваў i дзяржкамiтэтаў. Замест Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў створаны спецыяльны дзяржаўны орган — Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў. Замест 8 арганiзацый, падпарадкаваных ураду (6 канцэрнаў, Белкаапсаюз i Беларуская чыгунка) захавана толькi 5 (4 канцэрны i Белкаапсаюз). Канцэрны, якiя ўваходзяць у склад мiнiстэрстваў i выконваюць толькi гаспадарчыя функцыi, пераўтвораны ў вытворчыя аб’яднаннi. З iснуючых раней 47 рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання ўтворана 37. Новая схема кiравання значна спрасцiла вырашэнне многiх пытанняў. У прыватнасцi, працэдуру афармлення адвядзення зямлi i маёмасных правоў. Цяпер вырашэнне ўсiх гэтых пытанняў засяроджана ў адным органе — Дзяржаўным камiтэце па маёмасных адносiнах i зямельных рэсурсах. Ён створаны на базе некалькiх структур — Камзема, фонду маёмасцi Мiнэканомiкi. Фактычна цяпер неабходную даведку можна атрымаць у два-тры разы хутчэй. Скарочана i колькасць чыноўнiкаў, якiя задзейнiчаны ў гэтай працэдуры. Замест трох дзяржаўных структур, якiя ажыццяўляюць функцыi стандартызацыi, сертыфiкацыi, тэхнiчнага нагляду i кантролю (Дзяржстандарт, Дзяржбуднагляд Мiнбудархiтэктуры, Камэнергаэфектыўнасцi) створаны адзiны незалежны спецыялiзаваны Дзяржаўны камiтэт па стандартызацыi, метралогii i нагляду ў будаўнiцтве i энергетыцы, якому прадастаўлены вялiкiя правы. Аляксандр Папкоў звярнуў увагу на рэарганiзацыю i некаторых iншых важных структур. У прыватнасцi, больш адказныя i складаныя функцыi ўскладзены на Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый, Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi. Гэты блок пытанняў непасрэдна закранае iнтарэсы ўсяго насельнiцтва краiны i ад эфектыўнай сiстэмы кiравання iм у многiм залежыць i стабiльнасць у дзяржаве. Узважаныя, а недзе i нестандартныя рашэннi, прынятыя ў працэсе пераўтварэння, не павiнны разбурыць усё напрацаванае за апошнiя гады, а наадварот, якасна палепшыць аснову i наблiзiць яе да дасягнутага сусветнага ўзроўню. Усе пытаннi, звязаныя з транспартным комлексам — авiяцыйным, аўтамабiльным i чыгуначным, сканцэнтраваны цяпер у адным дзяржаўным органе — Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый. Тут створаны дэпартамент па авiяцыi (з правамi юрыдычнай асобы), у падпарадкаванне мiнiстэрства таксама парададзена Беларуская чыгунка. Асаблiва iстотныя змяненнi адбылiся ў сiстэме органаў па надзвычайных сiтуацыях. Камiтэты па матэрыяльных рэзервах i па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС перададзены ў склад Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, на iх базе створаны два новыя дэпартаменты. У вынiку гэта сiстэма становiцца больш магутнай, а значыць, больш дзейснай i эфектыўнай, ад работы якой у многiм залежыць бяспека дзяржавы i народа. Аляксандр Папкоў падкрэслiў, што ў новым, значна абноўленым складзе, працуе Мiнiстэрства аховы здароўя, рэарганiзацыя якога вялася працяглы перыяд. Цяпер яно займаецца практычна ўсiм комплексам пытанняў: лячэння, рэабiлiтацыi, аднаўлення пасля лячэння i аздараўлення насельнiцтва рэспублiкi. Здароўе людзей — залог здаровага ладу жыцця ва ўсёй дзяржаве. Для больш поўнага задавальнення патрэбнасцяў сiстэмы аховы здароўя ў лекавых айчынных прэпаратах канцэрн «Белбiяфарм» пераўтвораны ў вытворчае аб’яднанне i перададзены ў падпарадкаванне Мiнiстэрства аховы здароўя. Акрамя таго, у склад гэтага мiнiстэрства ўключаны Рэспублiканскi цэнтр па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва, што дало магчымасць забяспечыць адзiныя падыходы да лячэння, рэабiлiтацыi, аднаўленню пасля лячэння i аздараўлення насельнiцтва рэспублiкi. Для цэнтралiзацыi i вырашэння сумежных прававых i фiнансавых задач Белкамархiў перададзены Мiнюсту, а Камiтэт па каштоўных паперах — Мiнфiну, у iх структурах створаны адпаведныя дэпартаменты. Прадпрыемствы канцэрна «Белмясцпрам» з улiкам iх малаэфектыўнасцi, малалiкасцi i разнапрофiльнасцi перададзены ў адпаведныя мiнiстэрствы i ў камунальную ўласнасць абласцей. Сам канцэрн лiквiдаваны. Што датычыцца iншых новаўвядзенняў, яны таксама прыметна палепшылi механiзм кiравання ў вядучых сацыяльных сферах. Размова iдзе аб аб’яднаннi ў адзiныя органы Мiнiстэрства юстыцыi i Белкамархiву, Мiнiстэрства фiнансаў i Камiтэта па каштоўных паперах. Такiм чынам, у кiраваннi лiквiдаваны дублiруючыя звёны, адпаведна iдзе аптымiзацыя дзяржаўных структур, штатаў i колькасцi iх апарату. Значна ўзраслi прававыя i ўладныя паўнамоцтвы створаных у вынiку рэарганiзацыi рэспублiканскiх органаў кiравання. Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта сказаў, што на якасна новай аснове наладжваецца ўзаемадзеянне рэспублiканскiх i мясцовых выканаўчых органаў улады. З мэтай аптымiзацыi структуры, павышэння эфектыўнасцi дзейнасцi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прыняты ўказ «Аб структуры, функцыях i колькасцi работнiкаў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў». У адпаведнасцi з новай структурай урада лагiчна ўвязана структура мясцовых органаў улады. Напрыклад, дакладна абазначана вертыкаль улады, пачынаючы ад намеснiка прэм’ер-мiнiстра, намеснiка старшынi аблвыканкама i да намеснiка старшынi райвыканкама, якiя адказваюць за адзiн блок пытанняў, толькi на розных узроўнях. У адпаведнасцi з задачамi, пастаўленымi Прэзiдэнтам Беларусi, умацавана сiстэма кiравання будаўнiчым комплексам. Дакладна абазначана таксама вертыкаль, з рэспублiканскага да раённага ўзроўню, у сацыяльнай сiстэме (адукацыi, ахове здароўя, культуры, спорце). Аптымiзавана колькасць апаратаў абл- i райвыканкамаў. Калi раней штатны расклад тут быў прыкладны, то цяпер ён стаў тыпавы. Канкрэтна вызначаны абавязкi ўсiх службовых асоб. На думку Аляксандра Папкова, усе новаўвядзеннi накiраваны на павышэнне кiруемасцi i скаардынаванасцi ў дзейнасцi ўзаемазвязаных галiн i сфер. Новая структура ўрада, найбольш аптымальная ў цяперашнiх умовах, прызначана вырашаць маштабныя задачы, пастаўленыя на гэтую пяцiгодку. Цяпер вядзецца вялiкая работа па ўдасканаленню пярвiчнага звяна ўлады — мясцовага кiравання i самакiравання. На чарзе — iстотныя перамены ў структуры сельскiх, пасялковых выканаўчых камiтэтаў. Усе змяненнi, якiя адбылiся ў гэтым годзе, закладваюць аснову для эфектыўнай дзейнасцi ўрада па прыцягненню нявыкарыстаных рэзерваў i дасягненню максiмальнай эканамiчнай выгады на карысць народа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Важнай падзеяй адыходзячага года стала змяненне структуры ўрада, накiраванае на павышэнне эфектыўнасцi яго дзейнасцi. У адрозненне ад раней дзеючай, у |
|