Хроніка апошніх падзей
ПАРЛАМЕНТ КIРГIЗII ПАСТАВIЎ ПЫТАННЕ АБ МЭТАЗГОДНАСЦI ЗНАХОДЖАННЯ Ў КРАIНЕ АВIЯБАЗЫ ЗША
Парламент Кiргiзii абавязаў урад «разгледзець мэтазгоднасць» далейшага знаходжання ў краiне авiябазы ВПС ЗША. Гэта звязана з трагiчным iнцыдэнтам у мiжнародным аэрапорце Бiшкека Манас, дзе 6 снежня амерыканскi вайсковец застрэлiў кiргiзскага грамадзянiна. Адпаведная пастанова, распрацаваная парламенцкiм камiтэтам па абароне i бяспецы, прынята ў пятнiцу большасцю галасоў. Дэпутаты заклiкалi ўрад перагледзець умовы пагаднення з урадам ЗША аб «статусе i парадку знаходжання ваеннага i грамадзянскага персаналу ЗША на тэрыторыi Кiргiзii». Парламент запатрабаваў ад ЗША выдачы вiнаватага вайскоўца праваахоўным органам Кiргiзii «для правядзення адпаведных следчых дзеянняў у рамках заведзенай крымiнальнай справы». Акрамя таго, на думку дэпутатаў, для правядзення балiстычнай экспертызы неабходна «арганiзаваць выдачу табельнага пiсталета», з якога былi зроблены стрэлы. Дэпутат кiргiзскага парламента Мелiс Эшымканаў заявiў, што незадоўга да забойства амерыканскi вайсковец прыбыў з Iрака. 50 ТЫСЯЧ ДОЛАРАЎ ЗА ВЫРАТАВАННЕ ПЛАНЕТЫ Амерыканскiя вучоныя заплацяць прыз у 50 тысяч долараў таму, хто створыць сiстэму, здольную абаранiць Зямлю ад астэроiда Апофiс, якi наблiзiцца на небяспечную адлегласць да нашай планеты ў 2029 i 2036 гадах. Конкурс на лепшую проiастэроiдную сiстэму абароны Зямлi быў арганiзаваны Планетарным таварыствам ЗША сумесна з Еўрапейскiм касмiчным агенцтвам i NАSА. Менавiта паўторнае наблiжэнне Апофiса (у 2036 годзе) да Зямлi пад уплывам сiлы прыцяжэння нашай планеты выклiкае ў асяроддзi вучоных апасеннi: верагоднасць сутыкнення па касмiчных мерках даволi высокая — каля адной шасцiтысячнай. Адметна, што шэраг назiральнiкаў ужо паспелi адшукаць у прадказаннях Настрадамуса ўказаннi на тое, што канец свету павiнен адбыцца менавiта падчас наблiжэння Апофiса да Зямлi. ЕС ЗАЧЫНЯЕ ДЗВЕРЫ ПЕРАД ТУРЦЫЯЙ Лiдары Еўрасаюза, якiя сабралiся на двухдзённы самiт у Бруселi, адобрылi рашэнне кiраўнiкоў МЗС 25 краiн — членаў гэтай арганiзацыi часткова «замарозiць» перамовы аб уступленнi Турцыi ў ЕС. Перапынiць перамовы, якiя вядуцца з кастрычнiка мiнулага года, Еўракамiсiя рэкамендавала Савету мiнiстраў ЕС па васьмi з 35 тэхнiчных пунктаў. Усе яны звязаны з выкананнем Анкарой абавязацельстваў па Кiпру i датычацца свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капiталаў, рыбалоўства, сельскай гаспадаркi, транспарту, мытнi i гандлю. Кiпрскае пытанне з’яўляецца адным з самых вострых у адносiнах памiж Кiпрам i ЕС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламент Кiргiзii абавязаў урад «разгледзець мэтазгоднасць» далейшага знаходжання ў краiне авiябазы ВПС ЗША. Гэта звязана з трагiчным iнцыдэнтам у мi
|
|