21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першыя ахвяры паляўнiчага сезона

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Сёлетнi паляўнiчы сезон зноў прывёў на бальнiчны ложак людзей. Як паведамiў урач-паразiтолаг Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Андрэй ВЕДЗЯНЬКОЎ, у Мiнску ўжо зарэгiстравана восем выпадкаў трыхiнiлёзу. Пацярпелыя — жыхары Брэсцкай вобласцi, якiя прыехалi пагасцяваць у сталiцу. Паводле iх слоў, крынiцай заражэння стала каўбаса, зробленая з мяса дзiка.

Паколькi наперадзе шмат святаў з багатымi застоллямi, з рознымi прысмакамi, эпiдэмiёлагi раяць з асцярогай ставiцца да прыгатавання i паядання страў з мяса.

Трыхiнiлёз — захворванне, якое выклiкаецца дробнымi лiчынкамi трыхiнелы. Яны вызначаюцца асаблiвай устойлiвасцю да неспрыяльных фактараў. Нi варка, нi смажанне, нi вэнджанне, нi саленне ў поўнай меры не вызваляюць мясапрадукты ад гэтых гельмiнтаў. Сiмптомы захворвання звычайна з’яўляюцца праз 2—4 тыднi з моманту заражэння, але могуць з’явiцца i праз некалькi дзён. Усё залежыць ад атрыманай дозы ўзбуджальнiка i ўстойлiвасцi арганiзма. Пры гэтай хваробе высокая тэмпература (да 39 0С i вышэй), з’яўляюцца мышачныя болi iкраножнай вобласцi i ацёкi павек, твару. Часам да сiмптомаў далучаюцца скурныя высыпкi i кiшэчныя расстройствы. Ступень цяжкасцi вельмi разнастайная — ад лёгкiх i сцёртых формаў да цяжкiх ускладненняў, якiя, бывае, заканчваюцца смерцю.

Што ж трэба ведаць i якiя правiлы захоўваць, каб пазбегнуць заражэння трыхiнiлёзам?

Нельга набываць прадукты харчавання (у дадзеным выпадку мясапрадукты) у невядомых асоб па-за дзяржаўнымi пунктамi гандлю. Купляючы мяса ў камерцыйных лаўках i палатках, патрабуйце даведку аб ветэрынарным даследаваннi прадуктаў.

Неабходна таксама клапацiцца аб захаваннi здароўя жывёлы на ўласным падворку. Памяшканнi, у якiх утрымлiваецца свойская жывёла, павiнны быць абаронены ад пранiкнення грызуноў. Перыядычна — вясной i восенню — трэба знiшчаць пацукоў i мышэй у жылых i прысядзiбных пабудовах. Нельга скормлiваць свойскiм свiнням трупы загiнулых дзiкiх жывёл, а адходы паляўнiчага промыслу — толькi пасля папярэдняй ветэрынарнай экспертызы.

Яшчэ адна мера прафiлактыкi. Трэба абавязкова праводзiць паслязабойную ветэрынарную экспертызу туш свойскiх свiней i жывёл i толькi пасля гэтага ўжываць iх мяса ў ежу. Прычым для правядзення такой экспертызы не трэба везцi ў ветэрынарную службу ўсю тушу — дастаткова ўзяць пробу мышачнай тканкi (з ножак, дыяфрагмы, мiжрэберных, шыйных, жавальных або iкраножных мышц) вагой не больш як 50 грамаў. Акрамя таго, для зручнасцi насельнiцтва кiраўнiцтва ветэрынарнай службы рэспублiкi з 2001 года прыцягвае для правядзення трыхiнеласкапiчнай экспертызы ветэрынарных урачоў жывёлагадоўчых гаспадарак, а для збору проб мясапрадуктаў i цэнтралiзаванай iх дастаўкi ў ветэрынарныя лабараторыi — ветэрынарных фельчараў гаспадарак.

Варта ведаць, што калi вет- службамi ў пробах мяса выяўлены трыхiнiлёз, то, згодна з дзеючым ветэрынарным заканадаўствам, такая туша канфiскуецца i знiшчаецца, грошы за яе не вяртаюцца, даецца толькi даведка, што тавар канфiскаваны. «Таму, — кажа А. Ведзянькоў, — мы раiм людзям, якiя бяруць на адкорм свiней, страхаваць жывёлу. Гэта будзе гарантыяй таго, што ў падобнай сiтуацыi магчыма вярнуць хоць бы частку грошай».

I яшчэ. Даследаваць мяса не позна i праз тыдзень пасля ўжывання ў ежу свежаніны. Калi знойдуцца лiчынкi трыхiнел, захворванне можна будзе прадухiлiць, своечасова звярнуўшыся ў медыцынскую ўстанову, дзе прызначаць прафiлактычнае лячэнне. Галоўнае — не спяшайцеся ўсаджваць гасцей за мясны стол, каб потым не было бяды.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетнi паляўнiчы сезон зноў прывёў на бальнiчны ложак людзей. Як паведамiў урач-паразiтолаг Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика