Самы час... Развозiць падарункiДа чытача Як нi круцi, а прыемна што-небудзь выйграць. Хоць па дробязi. Калi ж «па-буйнаму»... Кшталту тэлевiзара, халадзiльнiка «Атлант»... Да таго ж, калi табе iх да хаты прывязуць, урачыста ўручаць...Сведчым: учора сапраўднае свята падарыла «Звязда» Iвану Вiкенцьевiчу Новiку з в. Рагознiца Мастоўскага раёна i Тамары Iванаўне Козел з Ляхавiчаў (рэпартаж з сустрэч чытайце ў наступным нумары за 19 снежня). У той жа дзень маленькi звяздоўскi дэсант зноў накiруецца ў дарогу, з кароткiмi сяброўскiмi вiзiтамi ён плануе спынiцца ў Гомелi, з вялiкiм (пачатак а 14-й гадзiне) — у, кажуць, зусiм не далёкiм ад яго мястэчку Шарпiлаўскае, жыхар якога Дзянiс Адамавiч Заiка выйграў веласiпед. Самы час уручыць — будзе на чым развозiць падарункi да Калядаў i Новага года. Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. |
|