I адродзяцца нашы святы!Чалавек—чалавеку Не ведаю, як iншых, а мяне дык заўсёды захаплялi песнi, гульнi, звычкi беларускага народа. Асаблiва — традыцыi святкавання Калядаў i Новага года.Добра памятаю, як рыхтавалiся да iх у нашай сям’i: з тых часоў яшчэ захоўваю некалькi вельмi дарагiх для мяне ёлачных цацак. Крамных... Астатнiя — мы з мамай рабiлi самi. Апроч таго прыбiралi ў хаце, пяклi i варылi вельмi смачныя стравы: «збiралi» прашчураў на першую куццю, святкавалi Вадохрышча... Само сабой, падросшы, разам з сяброўкамi варажылi... Але самым чароўным, самым захапляючым было калядаванне. Помнiла яго да драбнiц, расказвала iншым i вельмi шкадавала, што пры савецкiм часе ўсё забаранiлi. А потым рашыла, што хопiць сядзець, хопiць проста гаварыць, што знiкае духоўная спадчына, трэба нешта рабiць. Перш-наперш я схадзiла ў суседнюю вёску да Марты Кабарыхi «па песнi». Затым з двух тоўстых лiстоў кардону выразала васьмiражковую звязду, размалявала, упрыгожыла яе блiскучымi гiрляндамi (раней, дарэчы, iх рабiлi з дрэва). Пасярэдзiне прыклеiла невялiчкi абразок — Божая мацi з Iсусам Хрыстом на руках. Вакол iх прымацавала вяночак з папяровых кветак. Змайстравала маску казе. Да зiмовай шапкi прыладзiла драцяныя рожкi i абшыла iх чорнай тканiнай. Паралельна пiсала сцэнарый з вiншаваннямi ў кожную хату, з адмысловымi пажаданнямi ўсiм гаспадарам i «перасыпала» ўсё тонкiм гумарам... Заставалася самае цяжкае — угаварыць вяскоўцаў... пайсцi па хатах. Нехта казаў, што стары ўжо, нехта — што часу не мае, нехта, што людзi асудзяць. Вольных, маладых, у вынiку, сабралася мала, але якiх жа таленавiтых: Аляксандра Сягай, Людмiла Махахей, Iрына Стрэчань (яна, дарэчы, спявае ў царкоўным хоры), Мiкалай Дуко, Сяргей Александровiч, загадчык Дома культуры Вiталь Новiк. Ён яшчэ i з касцюмамi нам дапамог. Карацей, мы сталi рэпецiраваць, рыхтавацца ў людзi. Рабiлi гэта ў кожную вольную хвiлiну, i таму, вiдаць, усё ў нас атрымалася цiкава, урачыста, весела. Каледаваць пайшлi ў 15 гадзiн, а закончылi амаль апоўнач. I то пабылi не ва ўсiх, — стамiлiся: думаць не думалi, не чакалi, што прымаць нас будуць з гэтакай радасцю, з цiкавасцю, з павагай i задавальненнем! Нас не ведалi чым частаваць i дзе пасадзiць, надзялялi найлепшымi прысмакамi, нас вельмi прасiлi прыходзiць яшчэ — у наступныя гады i Каляды. Мы — абяцалi i ведалi, што ў наступныя — нам будзе лягчэй: ёсць жа i вопыт, i сцэнарый, ёсць багаты матэрыял. Былi б толькi ахвотнiкi! ... Гэты лiст я пiшу менавiта для iх, для тых, хто таксама, як некалi я, мо, «хварэе» нашымi святамi, марыць адрадзiць забытыя амаль традыцыi. Тэлефануйце (80163 48-92-24) — з радасцю падзялюся вопытам. А то i дашлю наш сцэнарый цi словы песень. Сафiя Канстанцiнаўна КАБАРЫХА, в. Паланечка, Баранавiцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ведаю, як iншых, а мяне дык заўсёды захаплялi песнi, гульнi, звычкi беларускага народа. Асаблiва — традыцыi святкавання Калядаў i Новага года |
|