«Не пры нас гэта пачалося...»Свой погляд Дажыў-такi: адбылося, пачалося хоць нейкае наступленне на тых, хто гонiць атруту, хто травiць людзей. Зачыняць сталi iх лавачкi, штрафаваць, паказваць па тэлевiзары. Але ж гэтага, думаю, мала.Так, гналi ў нас гарэлiцу. Але ж, людцы добрыя, успомнiце, якую i з чаго?! З хлеба, з бульбы. Ратавала яна ад прастуды, ад стомы, лячыла жываты. Без яе нi адно вяселле не абыходзiлася, нiводныя хрэсьбiны цi ўлазiны. Мяккая была, пахучая. Чарку-другую ўзяў i можаш весялiцца цi нешта рабiць. Нi табе сэрца забалiць, нi галава. Калi i перабярэш... Для сябе людзi гналi, для сваiх гасцей... Потым — на продаж сталi. А для чужых можна ж ужо не старацца, можна любой атруты ўвярнуць, абы больш атрымалася, абы мазгi задурманьвала. «Сахаруха» пайшла. А цяпер i наогул — тэхнiчныя спiрты, сурагаты. Травяцца людзi, нiшчацца. Замаруджанае (масавае!) забойства iдзе. I што? За яго (прытым цалкам свядомае) дастаткова штрафу? Не i яшчэ раз не! Iншыя законы патрэбны. Я, асабiста, для гэтых гора-самагоншчыкаў прасiў бы да 15 гадоў турмы... А з другога боку трэба наладзiць выпуск якасных вiн (расце ж у нас вiнаград!), не перашкаджаць рабоце правераных лiкёра-гарэлачных заводаў. Бо «на сухую» ў Беларусi бяседы ладзiцца не будуць: не з нас гэта пачалося, не пры нас хай скончыцца. А вось тое, што творыцца цяпер, адысцi павiнна. Д. П. Буда-Кашалёўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дажыў-такi: адбылося, пачалося хоць нейкае наступленне на тых, хто гонiць атруту, хто травiць людзей. Зачыняць сталi iх лавачкi, штрафаваць, паказваць |
|