Хай гарыць зялёнае святло!Пасля пiсьма «Вёска Крынiца Маладзечанскага раёна вядома з даўнiх часоў — i жалобнымi падзеямi i добрымi. Прынамсi, тут стаяла карчма, працаваў вадзяны млын, побач — праходзiў гасцiнец Мiнск—Маладзечна—Вiльня, тут, пры вызваленнi, ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў загiнула шмат чырвонаармейцаў, згарэла шмат «трыццацьчацвёрак», — пiсаў у рэдакцыю жыхар гэтай вёскi Васiль Сямёнавiч Завадскi. Але, на жаль, зусiм не для таго, каб пахвалiцца багатай гiсторыяй. Бiў, як кажуць, трывогу: у Крынiцы — цэнтральная сядзiба СВК «Усход», у Выверах — на другiм баку гасцiнца i Лiбава-Роменскай чыгункi — сярэдняя школа. Праз дарогу (асаблiва летам, з электрычкi, да лецiшчаў i вадаёмаў) вымушаны пастаянна хадзiць людзi — i старыя, i малыя. Аўтамабiлiсты ж, нават у пазначаных месцах далёка не заўсёды збаўляюць хуткасць, не даюць прайсцi пешаходам. Не раз, пiсаў сп. Завадскi, на пераходах адбывалiся дарожна-транспартныя здарэннi, а то i сапраўдныя трагедыi. Пасля апошняй — загiнула зусiм маладая жанчына — у чыёйсьцi светлай галаве з’явiлася iдэя паставiць светлафор, асвятляць пераходы ноччу.I работы гэтыя распачалi — накапалi ям. Гэта значыць, да старых перашкод нарабiлi новых. Людзi думалi, што гэта ж часова, справа дзён. А высветлiлася, што... месяцаў, бо рабочыя з аб’екта знiклi... Лiст чытача па просьбе рэдакцыi быў разгледжаны ў Маладзечанскiм райвыканкаме. Як патлумачыў выконваючы абавязкi яго старшынi сп. Iдэльчык, светлафоры на аўтадарозе «Мiнск—Маладзечна—Мядзель» у раёне вёскi Крынiца ўстаноўлены, пытанне вырашана. То зялёнага святла i добрай дарогi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вёска Крынiца Маладзечанскага раёна вядома з даўнiх часоў — i жалобнымi падзеямi i добрымi |
|