21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцам не варта разлiчваць на абяцаннi, а для Скарпiёнаў самы час наведаць рэстаран...

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Вашы планы i задумы рэалiзуюцца толькi ў тым выпадку, калi знойдзеце ў сабе сiлы дзейнiчаць незаўважна, не расказваючы ўсё, што можна i што нельга, навакольным. На гэтым тыднi пажадана выправiць свае памылкi. Звярнiце ўвагу на адносiны з партнёрамi: магчыма, не ўсе з iх добрасумленныя ў выкананнi пагадненняў. У панядзелак i аўторак пастарайцеся не прымаць паспешлiвых рашэнняў, бо сiтуацыя можа выйсцi з-пад кантролю. У другую палову тыдня надзялiце сям’i i дому больш часу i ўвагi. Пастарайцеся ўзбагацiць сябе ўражаннямi, выбiраючыся за горад на свежае паветра.

ЦЯЛЕЦ. Панядзелак абяцае быць удалым для зносiнаў з роднымi: нават уладальнiкi самага складана характару пакажуць сябе з лепшага боку. Калi аўторак не будзе вельмi загружаны работай, лепш правесцi яго ў кампанii сяброў. На абяцаннi, якiя вы атрымаеце ў суботу, асаблiва разлiчваць не варта. Нядзеля — цудоўны дзень для правядзення навуковых даследаванняў i эксперыментаў.

БЛIЗНЯТЫ. Эгацэнтрызм — не ваш стыль. Вы, зразумела, абаяльныя i вартыя пахвалы, але не варта займацца выключна самалюбаваннем. Агледзьцеся: раптам камусьцi з вашага акружэння патрэбна дапамога? У панядзелак не варта займацца выхаваннем навакольных, калi не хочаце трапiць пад град эмоцый. Не зацягвайце з вырашэннем праблем у сераду: нават дробязь, адкладзеная на заўтра, можа стаць непад’ёмным грузам з цягам часу.

РАК. Поспех абавязкова прыйдзе, але вам неабходна прыкласцi некаторыя намаганнi. Для пачатку — сабрацца. Пажадана накiраваць сваю энергiю ў патрэбнае рэчышча, а не расходаваць яе па дробязях. Ваша добрасумленная праца дасць станоўчыя вынiкi, а iнiцыятыва не застанецца незаўважанай. У аўторак вырашацца некаторыя праблемы, якiя даўно непакоiлi. Будзьце больш асцярожнымi ў суботу: вы можаце лёгка паддацца бязглуздым iдэям i трапiць у авантурную гiсторыю. Нядзеля, хутчэй за ўсё, стане яркiм i актыўным днём. Пастарайцеся максiмальна выкарыстоўваць магчымасцi i ажыццявiць планы, якiя яшчэ не рэалiзаваныя.

ЛЕЎ. Тыдзень дазволiць парадавацца поспехам блiзкiх людзей. Неабходна будзе асведамляць падзеi, якiя адбываюцца. Абапiрайцеся на прынцыпы i перакананнi, якiя пераважаць сумнiўную iмгненную выгаду. У панядзелак непажадана канфлiктаваць з навакольнымi з-за дробязяў. У аўторак будзьце больш уважлiвымi — не прапусцiце цiкавую iнфармацыю. У сераду лепш не прадпрымаць нiчога новага i сур’ёзнага. У чацвер будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi. У суботу будзьце больш асцярожнымi, бо вас можа падпiльноўваць падман цi расчараванне. Лепш правесцi гэты дзень у адасабленнi.

ДЗЕВА. Не адчуваеце, што жыццё стала спакайнейшым? Гiбка лавiруючы памiж людзьмi i сiтуацыямi, вы зможаце многага дасягнуць. Асцерагайцеся спакусаў, якiя могуць звесцi вас з правiльнага шляху. У чацвер давядзецца разбiрацца адразу з некалькiмi неадкладнымi праблемамi, а ў суботу — аргументавана адстойваць свае погляды. Памятайце, што разумны кампрамiс нiколi не зашкодзiў.

ШАЛI. Ваша непераўзыдзенае самавалоданне i несумненнае лiдарства дазволяць вам без асаблiвых намаганняў кiраваць людзьмi. На гэтым тыднi вы з галавой акуняцеся ў работу, разбiраючыся са справамi, якiх назапасiлася. Не правакуйце сваiмi дзеяннямi i выказваннямi незадаволенасць навакольных. Давядзецца адказваць за свае памылкi. Асцерагайцеся рыць каму-небудзь яму — яна гарантавана будзе вашай. Не займайцеся самападманам: прыхарошваць рэчаiснасць наогул не варта. Магчымы напружаныя паездкi i сустрэчы. У панядзелак лепш не разлiчваць на дапамогу сяброў. Аўторак спрыяльны для новых пачынанняў i прадстаўлення начальству сваiх планаў i праектаў. У суботу ўдалыя паездкi i камандзiроўкi, магчымы перспектыўныя прапановы. У нядзелю займiцеся сабой i не бярыце пад увагу бытавыя праблемы.

СКАРПIЁН. Стварыце сабе трывалы i надзейны фундамент для спрыяльных умоў працы i творчасцi. Акунанне ў работу павiнна быць камфортным i не прыносiць душэўных узрушэнняў. Калi штосьцi не ўдаецца гэтак жа добра, як звычайна, — не перажывайце: хутка вы зможаце адпачнуць. Да пятнiцы скончацца цяжкасцi i перажываннi, а вы адчуеце асалоду ад добра выкананай працы i яе прыемных наступстваў. Субота — цудоўны дзень для наведвання рэстарана — тым больш, калi вас туды даўно запрашалi сябры цi каханы чалавек.

СТРАЛЕЦ. Не мае сэнсу супрацiўляцца абставiнам i спрабаваць штосьцi змянiць. Настаў момант, калi лепш плыць па цячэнню, — так вы захаваеце сiлы i час. У сераду i чацвер пажадана не прадпрымаць нiякiх рашучых дзеянняў. У суботу многiя незразумелыя сiтуацыi могуць для вас праяснiцца самым нечаканым чынам. Надзялiце больш увагi блiзкiм людзям: iм проста неабходна ваша падтрымка i дапамога. Але не дазваляйце iм згружаць усе свае праблемы на вас.

КАЗЯРОГ. Будзеце схiльны ўскладняць становiшча i заблытваць адносiны з людзьмi. Магчыма, варта паразмаўляць з тым, каму вы давяраеце: не выключана, што вам падкажуць просты i правiльны шлях. Вас чакае перыяд важных спраў. У панядзелак асцерагайцеся чужых парад: магчыма, iх будуць даваць не з самых добрых намераў. У сераду вы будзеце як нiколi лёгкiя на пад’ём, але лепш большую частку часу прысвяцiць завяршэнню неадкладных спраў. У пятнiцу падумайце, што б вы хацелi змянiць у блiжэйшай будучынi.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень будзе працякаць без асаблiвых хваляванняў. Спрыяльны час для прадуктыўнай працы i дзелавых сустрэч. У панядзелак i аўторак працаваць будзе цiкава i лёгка, а iдэi, якiя прыйдуць у галаву, могуць стаць пачаткам сапраўды грандыёзных здзяйсненняў у будучым. У чацвер не варта ставiць на карту ўсё, што ў вас ёсць, — нават калi вам раптам падасца, што настаў час перамен. Звярнiце ўвагу на падзеi, якiя адбудуцца з вамi ў нядзелю. Яны не выпадковыя, варта аб гэтым задумацца.

РЫБЫ. У першай палове тыдня не варта пераацэньваць асабiстыя сiлы — гэта той выпадак, калi лепш не зрабiць наогул нiчога, чым затармазiць пасярэдзiне. Прыслухайцеся да парад калег. У панядзелак не варта распыляцца на некалькi спраў адначасова: гэта можа выклiкаць раздражненне акружаючых. У аўторак тэрмiнова давядзецца прыняць шэраг неадкладных рашэнняў. У сераду не варта планаваць нiчога сур’ёзнага, бо верагодныя рэзкiя перапады настрою, асаблiва ў першай палове тыдня. Субота — вельмi эфектыўны дзень для новых пачынанняў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика