Вызначана дзесятка лепшых спартсменаў года
Вячаслаў ДУТАЎ, БЕЛТА
Паводле вынiкаў традыцыйнага апытання журналiстаў, якое праводзiлi газета «Спортивная панорама» i Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт /НАК/, вызначана дзесятка лепшых спартсменаў адыходзячага года.
Большасцю галасоў на першае месца пастаўлены сярэбраны прызёр зiмовых Алiмпiйскiх гульняў-2006 у Турыне фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi. Другое месца заняла двухразовая алiмпiйская чэмпiёнка па акадэмiчнаму веславанню Кацярына Карстэн, якая ў гэтым годзе чацвёрты раз стала чэмпiёнкай свету. Велагоншчыцы Наталлі Цылiнскай (трэцяя пазiцыя) належыць абсалютны рэкорд — яна васьмiразовая чэмпiёнка свету. Далей размясціліся: штангiст Андрэй Рыбакоў, лёгкаатлетка Алеся Турава, кiдальнiк молата Iван Цiхан, стралок Сяргей Мартынаў, чэмпiёнка Еўропы i свету па штурханню ядра Наталля Харанека, футбалiст Аляксандр Глеб. Дзесятку мацнейшых замкнула Рыта Турава, якая вызначылася ў гэтым сезоне ў спартыўнай хадзьбе. Лепшай беларускай камандай года названа зборная па хакею з шайбай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле вынiкаў традыцыйнага апытання журналiстаў, якое праводзiлi газета «Спортивная панорама» i Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт /НАК/, вызначана дзес
|
|