21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лебедзь, рак i шчупак?

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Алiмпiяда-2008

Наколькi падрыхтаваныя беларускiя спартсмены да 29-х летнiх Алiмпiйскiх гульняў, да якiх засталося крыху больш чым 600 дзён, высвятлялi на сумесным пасяджэннi прадстаўнiкоў Мiнiстэрства спорту i турызму i Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Беларусi.

Задача нацыянальнай зборнай праз два гады ў Пекiне — выступiць лепей, чым у Сiднэi ў 2000-м, дзе было заваявана 17 узнагарод, у тым лiку 3 залатыя. «У гэтым годзе нашы атлеты ўдзельнiчалi ў 280 мiжнародных спаборнiцтвах, дзе здабылi ў алiмпiйскiх вiдах на 20 узнагарод больш, чым летась. Значыць, ёсць станоўчая дынаміка, — заўважыў мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў.

Мiнiстр нагадаў i аб праблемах, якiя трэба вырашаць ужо зараз: «У нас няма турбот, звязаных з фiнансаваннем, а ёсць дрэнная арганiзацыя працы на месцах. Павiнен быць пастаянны кантроль у падрыхтоўцы спартсменаў». Сiтуацыю, калi атлеты, трэнеры i чыноўнiкi працуюць нязладжана, Аляксандр Грыгараў ахарактарызаваў назвай вядомай байкi — «Лебедзь, рак i шчупак», бо кожны цягне ў свой бок, дзейнiчае ў сваiм накiрунку. Асаблiва пiльнымi ў каардынацыi працы мiнiстр спорту заклiкаў быць у наступным годзе, якi стане рашаючым: будуць разыгрывацца допускi на Алiмпiяду. «Слабых месцаў у падрыхтоўцы не бывае, — адзначыў Аляксандр Грыгараў. — Мы працягваем ствараць аптымальныя ўмовы для спартсменаў. Ужо створана Вышэйшая школа трэнераў, у наступным годзе з’явiцца Нацыянальнае антыдопiнгавае агенцтва».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наколькi падрыхтаваныя беларускiя спартсмены да 29-х летнiх Алiмпiйскiх гульняў, да якiх засталося крыху больш чым 600 дзён, высвятлялi на сумесным па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика